Дата публикации

БІСД пашырае геаграфію супрацоўніцтва

У межах экспертнага суправаджэння працэсу развіцця беларуска-пакістанскіх двухбаковых адносін БІСД на рэгулярнай аснове падтрымлівае рабочыя кантакты з “фабрыкамі думкі” Пакістана, у тым ліку пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Пакістане і дыпламатычнай місіі Пакістана ў Беларусі.

З 26 па 30 верасня 2021 года па запрашэнні БІСД у Мінску з візітам знаходзіцца выканаўчы дырэктар пакістанскага Цэнтра глабальных і стратэгічных даследаванняў Халід Таймур Акрам.

У межах праграмы прыёму замежнага партнёра 28 верасня 2021 года ў БІСД адбыўся круглы стол па тэматыцы двухбаковых беларуска-пакістанскіх адносін з удзелам кіраўніцтва і аналітыкаў БІСД, прадстаўнікоў МЗС, а таксама запрошаных экспертаў.

Плённым завяршэннем мерапрыемства стала падпісанне мемарандума аб супрацоўніцтве між БІСД і пакістанскай “фабрыкай думкі”.

Праграмай візіту Х.Т.Акрама таксама прадугледжаны сустрэчы ў БДУ і Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Беларусь. Пакистан
​Беларусь. Пакистан
Беларусь. Пакистан
Беларусь. Пакистан
Беларусь. Пакистан
Беларусь. Пакистан
Беларусь. Пакистан
Беларусь. Пакистан
Беларусь. Пакистан
Беларусь. Пакистан