19 ліпеня 2023 года на пляцоўцы БІСД праведзены экспертны семінар з удзелам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Алірэзы Санеі.
Падчас мерапрыемства дырэктар БІСД Алег Макараў пазнаёміў кіраўніка дыпламатычнай місіі Ірана з асноўнымі накірункамі дзейнасці інстытута.
Адбыўся канструктыўны абмен думкамі пра бягучы стан і перспектывы развіцця беларуска-іранскіх адносін у кантэксце дзяржаўнага сакавіцкага візіту ў Іран Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі. Асобна закрануты актуальныя пытанні пашырэння ўзаемадзеяння між беларускімі і іранскімі аналітычнымі цэнтрамі, у тым ліку па лініі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць працягнуць узаемадзеянне між БІСД і Пасольствам Ірана ў Беларусі па пытаннях, якія ўяўляюць узаемны інтарэс.