30 кастрычніка 2023 года на пляцоўцы БІСД праведзены экспертны семінар з удзелам старэйшага аналітыка турэцкага Цэнтра еўразійскіх даследаванняў (AVIM) Тургута Керэм Тунджэля.
Адбыўся канструктыўны абмен поглядамі пра бягучы стан і перспектывы развіцця беларуска-турэцкіх адносін. Асобна закрануты актуальныя пытанні пашырэння ўзаемадзеяння між беларускімі і турэцкімі аналітычнымі цэнтрамі.
Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць працягнуць узаемадзеянне між БІСД і AVIM па пытаннях, якія ўяўляюць узаемны інтарэс.