Дата публикации

Гуанчжоу – Мінск: з упэўненасцью ў будучыню

19 красавіка 2022 года Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў сумесна з Гуандунскім саюзам па міжнароднаму навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву з краінамі СНД арганізаваны міжнародны круглы стол на тэму “Гуанчжоу – Мінск: з упэўненасцю ў будучыню”.

Удзельнікі абмеркавалі шэраг тэарэтычных і практычных пытанняў, накіраваных на далейшае развіццё і гарманізацыю супрацоўніцтва між Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай з акцэнтам на патэнцыял міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння.

Дырэктар БІСД Алег Макараў у сваім выступленні адзначыў, што на сённяшні момант Беларусь знаходзіцца на новым этапе ўзаемадзеяння з партнёрамі на Усходзе і Поўдні. “Мы разглядаем цяперашнюю сітуацыю як новае акно магчымасцей”,- падкрэсліў дырэктар БІСД. Прадбачачы магчымыя сумненні ў кітайскіх партнёраў, Алег Макараў звярнуў увагу на наяўнасць сур’ёзных прадпасылак ва ўмацаванні беларуска-кітайскага супрацоўніцтва: “Па-першае, гэта жалезнае брацтва. Па-другое, вялікі вопыт імпартазамяшчэння, каторы ў нашай краіне напрацаваны і існуе. Па-трэцяе, развітая сістэма прамысловасці і сельскай гаспадаркі”.

Дадзенае мерапрыемства як частка сумеснага экспертна-аналітычнага праекта “Беларусь і Кітай: агульная траекторыя развіцця” адбылося ў межах Года рэгіёнаў Беларусі і Кітая і атрымала шырокае асвятленне ў беларускіх цэнтральных СМІ.

Гуанчжоу – Минск: с уверенностью в будущее
Гуанчжоу – Минск: с уверенностью в будущее
Гуанчжоу – Минск: с уверенностью в будущее
Гуанчжоу – Минск: с уверенностью в будущее