14 кастрычніка 2022 года аддзяленнем БІСД па Гомельскай вобласці праведзены экспертны семінар па тэме: «Ключавыя падыходы да рэалізацыі ідэалогіі беларускай дзяржавы». Падчас прафесійнай дыскусіі з прадстаўнікамі навукі, грамадскіх арганізацый, рэальнага сектара эканомікі, дзяржаўнай службы і медыасферы абмеркаваны пытанні, якія датычацца асноватворных ідэалагічных канцэптаў беларускай мадэлі грамадскага развіцця, а таксама актуальныя накірункі, формы і метады рэалізацыі ідэалагічнай палітыкі беларускай дзяржавы.
Абмеркаваўшы павестку, эксперты пацвердзілі першаступеннае значэнне вядзення ідэалагічнай работы ва ўсіх сферах грамадства, што заклікана мабілізаваць і аб’яднаць грамадзян па прыярытэтных накірунках развіцця беларускай дзяржавы, формах і метадах дасягнення пастаўленых задач, у тым ліку садзейнічаць грамадзянскай згодзе, якая грунтуецца на нацыянальнай ідэі як фундаментальнай канцэпцыі развіцця беларускага народа.