21 верасня 2023 года на базе Магілёўскага аддзялення БІСД адбылося пасяджэнне Лігі маладых аналітыкаў, у якой удзельнічалі студэнты і выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова.
Падчас сустрэчы маладыя аналітыкі прэзентавалі праект “Воблік будучай адукацыі ў Беларусі”, у якім ахарактарызавалі асноўныя трэнды і кропкі напружання ў гэтай сферы, прадставілі ўласнае бачанне рызык і магчымасцей развіцця гэтых трэндаў, прапанавалі сваё бачанне шляхоў уздзеяння на ключавыя фактары ў галіне адукацыйнай палітыкі дзяржавы.
Гэты праект з’яўляецца вынікам мерапрыемстваў, запланаваных у межах супрацоўніцтва МДУ імя А.А Куляшова і БІСД , накіраваных на паглыбленне тэарытычных ведаў і развіццё аналітычных навыкаў студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў. Прыцягненне моладзі да фармату дыялогавых і дыскусійных пляцовак з’яўляецца важным этапам адукацыі і выхавання маладога пакалення.