Дата публикации

Мір, цэны і жаночы клуб. Аб чым размаўляюць беларусы ў праекце «Народная пяцігодка»

Што хвалюе беларусаў, і якой яны бачаць будучыню краіны? Адказы на гэтыя пытанні шукае унікальны праект “Народная пяцігодка”, які за год ператварыўся з ідэі ў маштабную платформу дыялога паміж грамадствам і дзяржавай. Аб галоўных запытах грамадзян, сенсацыйных рэйтынгах і перспектывах для беларускіх жанчын у інтэрв’ю карэспандэнту “Мінск-Навіны” распавяла кіраўніца Цэнтра аналіза грамадзянскіх ініцыятыў Кацярына Рэчыц.

Народная пятилетка

—   З чаго пачалася “Народная пяцігодка” і што гэта за праект?

—   Усё пачалося з анлайн-платформы для збора меркаванняў грамадзян аб развіцці краіны на найбліжэйшыя пяць гадоў. За год праект вырас у маштабную экасістэму для працы з грамадскім меркаваннем. Яго мэта — стварыць універсальную лічбавую сістэму зваротнай сувязі з насельніцтвам. “Народная пяцігодка” можа стаць яе аналітычным ядром: праводзіць апытанні, збіраць прапановы і рэалізоўваць праекты. На месцах гэтую працу дапаўняюць платформы “Разумны горад”.

—   Якія вынікі выявіў агульнанацыянальны дыялог “Вобраз будучыні Беларусі 2026–2030” напярэдадні другога пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу?

—   Праект, як сучасны фармат дыялога ўлады і грамадства, дапамагаў фарміраваць парадак сходу, асабліва праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця. У агульнанацыянальным дыялоге “Вобраз будучыні Беларусі 2026-2030” узялі ўдзел звыш за 70 тысяч чалавек. Даследванне паказвае: нашыя грамадзяне прагматычны. Яны болей за ўсё падтрымліваюць дзяржаўны кантроль над цэнамі, размяшчэнне буйных прадпрыемстваў у невялікіх гарадах і меры для роста пакупніцкай здольнасці. Меньш за ўсё — прыватызацыю дзяржпрадпрыемстваў. Людзі вераць, што эканамічны рост павінен суадносіцца з сацыяльнай палітыкай дзяржавы.

Увогуле беларусы падтрымліваюць стратэгічны курс. Яны хочуць прыкметнага паляпшэння якасці жыцця, але асцерагаюцца рэзкіх перамен. Для грамадства важны канкрэтны вынік, які адчуе кожны.

—  Як папулярызаваць статус жанчыны-працаўніцы і мацеры?

—  Важна шырэй выкарыстоўваць патэнцыял Года беларускай жанчыны, не абмяжоўвацца толькі пытаннямі нараджальнасці. Гэта стратэгічная тэма для ўсёй краіны, яна датычыцца дэмаграфіі, эканомікі і сацыяльнай сферы.

Спадзяемся, спецыяльны штаб напоўніць яе рэяльнымі справамі: ад нацыянальнай стратэгіі да ўдзелу беларусак у вырашэнні глабальных праблем. Напрыклад, стаіць задача пашыраць гібкія формы занятасці, прасоўваць жаночыя крэатыўныя індустрыі, увесці знак якасці “Выбар беларускіх жанчын”.

У “Народнай пяцігодцы” мы рыхтуем адпаведны праект. Спачатку вывучым становішча жанчын, іх запыты і чаканні. Плануем скласці рэйтынгі найлепшых для жанчын прадпрыемстваў, галін і рэгіёнаў, прааналізаваць пазіцыі беларусак у светавых рэйтынгах. Таксама ў гэтым годзе створым жаночы аналітычны клуб.

—  Што больш за ўсё хвалюе мінчан?

—  Галоўны запыт — рост дабрабыту і вырашэнне штодзённых праблем. Больш за ўсё людзей трывожаць бяспека, эканамічнае развіццё і даступнасць медыцыны. Для кожнага пятага — падтрымка пенсіянераў, харчовая бяспека, аўтарытэт краіны і экалогія.

Мінчане кажуць аб перанасяленні сталіцы, аб арэндным жылле для супрацоўнікаў ЦРКБ і іншых спецыялістаў. Чакаюць будаўніцтва школ у ЖК “Мінск-Свет”, у жылых раёнах Каменная Горка, Красны Бор, спартыўных комплексаў у Курасоўшчыне і Сокале. Ёсць ідэя прыцягнуць студэнтаў сталічных ВНУ да стварэння адзінага лічбавага парталу па аналогіі з расійскімі “Дзяржпаслугамі” (“Госуслугами”).

Таксама гучаць прапановы: абмежыць выклік педыятра на дом пэўнымі катэгорыямі сямей, накіроўваць пажылых пацыентаў у рэабілітацыйныя цэнтры. Людзі адзначаюць праблемы ў працы ЖКГ, хочуць упарадкаванасці тэрыторый ва Уруччы і на вуліцы Якубова, развіцця зоны ўздоўж ракі Лошыцы. Сярод ідэй — пешаходны мост у Серабранцы, перанясенне завода “Луч” са стварэннем на яго месцы агульнаславянскага цэнтру, пераход сталіцы на электратранспарт.

—  Якой беларусы бачаць будучыню?

—  Будучыня шматслойна: асобная, сваёй краіны і ўсяго чалавецтва. Для людзей галоўны паказнік поспеху краіны — магчымасць дасягаць свае мэты: сям’ю, здароўе, дастачу, самарэалізацыю.

Беларусь у будучыні грамадзяне бачаць як міжнародную перамоўную пляцоўку, мост паміж Захадам і Усходам, крыніцу стабільнасці ў рэгіёне. Важна выявіць харчовы і экалагічны патэнцыял, развіваць айчынную прамысловасць і навуку. Ёсць магчымасці для стварэння IT-цэнтра прамысловай рабатызаванай зборкі і прываблівання крыптаінвестараў.

У глабальным сэнсе — гэта мірная Беларусь на мірнай планеце. Такі ідэяльны вобраз будучыні ў беларусаў.

Крыніца: Мінск-Навіны