5 мая, напярэдадні Дня Перамогі, аналітыкі Магілёўскага аддзялення БІСД удзельнічалі ва ўрачыстым мітынгу і ўскладанні кветак да бюста Героя Савецкага Саюза Аслана Фархад аглы Вязірава.
У 1944 годзе Вязіраў камандаваў 1-й гвардзейскай Магілёўскай Чырванасцяжнай ордэна Кутузава штурмавой інжынерна-сапёрнай брыгадай РГК 70-й арміі 2-га Беларускага фронта, якая фарсіравала раку Днепр у раёне Магілёва. У гады вайны Аслан Фархад аглы вылучаўся фантастычнай храбрасцю і мужнасцю. Ён быў двойчы кантужаны, але поля бою не пакінуў. У 1986 годзе Аслану Фархад аглы Вязіраву было прысвоена званне ганаровага грамадзяніна горада Маглёва.
Выступаючы на ўрачыстым мітынгу, начальнік аддзялення БІСД па Магілёўскай вобласці Алег Корапаў адзначыў, што ў сённяшні гістарычны момант святая для нашага народа дата 9 Мая набывае асаблівы сэнс. Другая сусветная і Вялікая Айчынная - буйнейшыя па маштабах і лютасці войны. Яны сталі трагедыяй для жыхароў многіх краін свету, прынеслі небывалыя ў гісторыі чалавечыя страты, незлічоныя пакуты мільёнам людзей. Самыя вялікія людскія страты - 26,6 млн.чалавек - панёс Савецкі Саюз. Германія і яе еўрапейскія саюзнікі страцілі, па розных ацэнках, ад 8 да 13 млн. чалавек. Загінулі менш за 6 млн. грамадзян Польшчы, 6 млн. яўрэеў, 2 млн. японцаў, 1,7 млн. жыхароў Югаславіі.
Нягледзячы на гэта, у апошнія гады ў шэрагу еўрапейскіх краін адбываецца фальсіфікацыя вынікаў Другой сусветнай вайны. З памяці жыхароў Еўропы хочуць выкрасліць трагедыю яе народаў. Менавіта пагэтаму сёння асабліва важна адстойваць праўду аб падзеях ваенных гадоў, беражліва захоўваць памяць аб подзвігу нашых дзядоў і прадзедаў , каб не дапусціць трагедыі ў будучым.