
Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне — найважнейшая падзея ў сусветнай гісторыі. 9 мая назаўжды застанецца сімвалам гераізму і мужнасці народа, які адстаяў свабоду і незалежнасць.
У кожнай сям’і ёсць гісторыі сваякоў-франтавікоў, з успамінаў якіх і складаецца агульная карціна вызвалення нашай Радзімы. Упісаць аповеды пра лёсы людзей, якія кожным сваім крокам набліжалі перамогу нашага народа, у летапіс Вялікай Айчыннай вайны — абавязак кожнага чалавека, неабыякавага да сваёй краіны. Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў далучаецца да рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае». Мы публікуем сямейныя гісторыі нашых аналітыкаў пра лёсы іх блізкіх, якія прайшлі праз Вялікую Айчынную вайну (Мы памятаем — Беларусь памятае!).
Запрашаем далучыцца да эстафеты памяці і іншых нашых калег-экспертаў, аналітыкаў, інтэлектуалаў, журналістаў і ўсіх людзей, каму неабыякавая гісторыя свайго роду і сваёй Радзімы.