6 красавіка 2022 года дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Алег Макараў сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Саідам Яры.
Падчас сустрэчы адбылося абмеркаванне бягучага стану і перспектыў развіцця беларуска-іранскага экспертна-аналітычнага супрацоўніцтва. Удзельнікі сустрэчы абмяняліся поглядмі аб далейшых накірунках узаемадзеяння між фабрыкамі думкі Беларусі і Ірана, арганізацыі візітаў і тэматыках сумесных мерапрыемстваў. Асобна закрануты пытанні развіцця стуацыі ў рэгіёне.
Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць працягнуць узаемадзеянне між БІСД і Пасольствам Ісламскай Рэспублікі Іран па пытаннях, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.