6 ліпеня 2023 г. на пляцоўцы БІСД праведзены экспертны семінар з удзелам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў у Рэспубліцы Беларусь Ібрагіма Саліма Махамеда аль-Мушарраха.
Адбыўся зацікаўлены абмен думкамі пра бягучы стан і перспектывы развіцця беларуска-эмірацкіх адносін. Удзельнікі пацвердзілі важнасць больш цеснага ўзаемадзеяння беларускіх і эмірацкіх даследчых цэнтраў.
Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць працягнуць узаемадзеянне між БІСД і дыпламатычнай місіяй ААЭ па пытаннях, якія ўяўляюць узаемны інтарэс.