31 кастрычніка 2023 года ў БІСД адбыўся экспертны круглы стол з удзелам Ву Тхюі Чанг (Vu Thuy Trang), дырэктарам Цэнтра Расіі і краін СНД Інстытута еўрапейскіх даследаванняў В’етнамскай акадэміі грамадскіх навук.
Ву Тхюі Чанг прыбыла ў Мінск для ўдзелу ў навукова-практычнай канферэнцыі БІСД “Стратэгічны аналіз і прагназаванне. Беларусь у глабальным свеце”, а таксама ў міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню “Еўрапейская бяспека: рэальнасць і перспектывы ў свеце, які трансфармуецца”.
Падчас круглага стала аналітыкі абмеркавалі бягучы стан, а таксама перспектывы беларуска-в’етнамскага міждзяржаўнага супрацоўніцтва праз прызму ролі і месца ў гэтых працэсах экспертнай дыпламатыі.
Па выніках сустрэчы дасягнуты дамоўленасці аб працягу прафесійнай камунікацыі ў сферах узаемнага інтарэсу.