7 кастрычніка 2020 г. на пляцоўцы БІСД адбылася сустрэча дырэктара Інстытута Алега Макарава з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Гандзілавым Латыфам Сейфадзін аглы.
Падчас гутаркі бакі абмяняліся меркаваннямі па актуальных пытаннях рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі, абмеркавалі развіццё навукова-экспертнага абмену, акцэнтаваўшы ўвагу на перспектыўных напрамках двухбаковага супрацоўніцтва.
Дыялог, які адбыўся, пераканаўча пацвердзіў наяўнасць шырокіх магчымасцей для пашырэння канструктыўнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Азербайджанам.