Дата публикации

Вальфовіч: у Беларусі становішча кантралюецца і кіруецца ва ўсіх сферах нацыянальнай бяспекі

Інфармацыйная вайна, якая сёння, па сутнасці, ідзе паўсюль, — гэта тая галіна працы, дзе трэба рэагаваць аб’ектыўна, сумленна, прынцыпова і, галоўней за ўсё, хутка. Так і намагаюцца працаваць беларускае кіраўніцтва і СМІ, таму становішча ў Беларусі на сёння кантралюецца і кіруецца. Аб гэтым паведаміў Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч сёння, 26 лютага, перад пачаткам працоўнай сустрэчы з кіраўніцтвам Беларускага інстытута стратэгічных даследванняў, калі адказваў на пытанне журналіста sb.by.

Вольфович

Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі падкрэсліў:

— На сёння становішча кантралюецца і кіруецца ва ўсіх сферах нацыянальнай бяспекі, яно ўсё пад кантролем. А што датычыцца інфармацыйнага парадку, таго, што мы сёння бачым і чуем, — зразумела, што ёсць сілы, якія спрабуюць сітуацыю расхістаць. Бо Захад не адмовіўся ад галоўнай задачы — дестабілізаваць становішча, зрынуць нежаданы для іх палітычны ражым і паставіць марыянетачны, падсправаздачны ражым. Тое, што мы сёння бачым у Польшчы, краінах Балтыі, дзе ўсе ўрады па пстрычцы Злучаных Штатаў, па пстрычцы іншых заходніх дзяржаў, такіх як Вялікабрытанія, выконваюць усе іх жаданні — не на карысць свайму народу, не на карысць сваім дзяржавам. Вытрачаюць вялізныя грошы на вайсковыя бюджэты, а не на нейкія грамадзянскія інфраструктуры, не на развіццё народнай гаспадарцы, сацыяльна-эканамічных праектаў. Ваенная рыторыка гучыць паўсюль: і ў Польшчы, і ў Балтыі, і ва ўсіх краінах Еўропы, пры гэтым наймагутнейшыя грамадзянскія канцэрны зачыняюцца.

БИСИ

Таму Беларусь таксама намагаюцца расхістаць, паўтарыў Аляксандр Вальфовіч:

— Але як сёння працуюць нашыя сродкі масавай інфармацыі, як аб’ектыўна, хутка і сваечасова працуе інфармацыйны парадак, як рэагуе кіраўніцтва краіны, не кажучы ўжо пра Прэзідэнта, які 7 на 24 рэагуе на ўсе недакладныя навіны! Канешне, перагружаць Прэзідэнта рознымі бытавымі пытаннямі — гэта вельмі няправільна. У Прэзідэнта стратэгічныя задачы, стратэгічнае бачанне, але тым не меньш Кіраўнік дзяржавы рэагуе на ўсё. І калі кіраўніцтва краіны сваечасова рэагуе і вырашае ўсе паўстаючыя пытанні, грамадзяне разумеюць, што ў краіне ўсё робіцца для народа і на карысць развіцця дзяржавы. І нармальныя грамадзяне ўсё гэта разумеюць.

Дзяржсакратар Савета Бяспекі прывёў у якасці прыклада самаарганізацыю грамадзян па ўбіранню снега, нядаўнюю імгненную працу органаў правапарадка па нейтралізацыі злачынцаў у Смалявіцкім раёне, чысціню, парадак і бяспеку днём і ноччу як у гарадах, так і ў рэгіёнах Беларусі. Такі жа парадак павінны быць і ў дачыненні інфармацыйнай гігіены, упэўнены спікер:

— Правільна кажа Прэзідэнт: трэба чытаць дзяржаўныя выданні і сайты, якія аб’ектыўна даюць рэальную карціну, а не верыць усяму, што пішуць у інтэрнэце. СМІ нашыя сёння рэагуюць, кіраўніцтва краіны рэагуе (на інфармацыйныя выклікі і недакладныя навіны. — Заўв. аўт.). Інфармацыйная вайна, якая сёння, па сутнасці, ідзе паўсюль, — канешне, гэта тая галіна працы, дзе трэба рэагаваць аб’ектыўна, сумленна, прынцыпова і, галоўней за ўсё, хутка. Так мы і намагаемся працаваць.

Крыніца: Беларусь сёння