31 кастрычніка 2022 года ў Беларускім інстытуце стратэгічных даследаванняў адбылася экспертная сустрэча кіраўніцтва і аналітыкаў з дырэктарам Цэнтра стратэгічных рашэнняў “Апліката” Рахімавым Кубатбекам Калыевічам.
Падчас мерапрыемства ў фармаце зацікаўленай прадметнай дыскусіі абмеркаваны актуальныя трэнды ў рэгіёне Цэнтральнай Азіі, пасля чаго Кубатбек Рахімаў адказаў на пытанні аўдыторыі. Акрамя таго, кыргызскі эксперт падзяліўся сваімі ацэнкамі бягучай рэгіянальнай абстаноўкі па выніках удзелу ў шэрагу міжнародных мерапрыемстваў, у тым ліку ў XIX Штогадовым пасяджэнні Міжнароднага дыскусійнага клуба “Валдай” на тэму: “Свет пасля гегемоніі: справядлівасць і бяспека для ўсіх”, якое адбылося 24-27 кастрычніка 2022 года ў Маскве.
Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць аб працягу рабочых кантактаў у розных фарматах і па павестцы, якая ўяўляе ўзаемны інтарэс.