У цяперашні час у Рэспубліцы Беларусь створаны і функцыянуе цэлы шэраг каналаў камунікацыі паміж грамадзянскай супольнасцю і дзяржавай: праца са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, інструменты “электроннага ўрада“, “гарачыя лініі“, адзіныя дні інфармавання і інш.
Разам з тым сацыялагічныя апытанні паказваюць, што існуючыя каналы камунікацыі не заўсёды дастаткова эфектыўныя. Адной з прычын эксперты Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў назвалі супярэчнасць ва ўзаемных чаканнях ўлады і грамадства.
З аднаго боку, насельніцтва не заўсёды гатовае да ўласнай актыўнасці ў рэалізацыі агульных задач, аднак у неэфектыўнасці камунікацыі вінаваціць органы ўлады. З іншага боку, улада чакае ад грамадзян ініцыятыўнага ўдзелу ў вырашэнні сваіх жа праблем, аднак сацыяльная актыўнасць у некаторых выпадках успрымаецца як “фонавая“ незадаволенасць органамі дзяржаўнай улады, г.зн. як рызыка або пагроза.
Побач з традыцыйнымі формамі сацыяльнай актыўнасці (палітычныя партыі, грамадскія арганізацыі і аб'яднанні, рэлігійныя арганізацыі, фонды, грамадскія рады), усё большае распаўсюджванне атрымліваюць новыя формы канструктыўнага ўдзелу (валанцёрства, экалагічны рух, онлайн-актыўнасць і інш.).
У той жа час значны патэнцыял структур грамадзянскай супольнасці рэалізуецца не ў поўнай меры з-за раздробленасці і няўзгодненасці іх дзейнасці. У гэтай сувязі экспертамі адзначалася неабходнасць дадатковай палітыка-прававой падтрымкі дзяржавай канструктыўных формаў і каналаў камунікацыі.
У ходзе абмеркавання экспертамі прапанаваны цэлы шэраг ініцыятыў і напрамкаў удасканалення сістэмы камунікацыі "улада-грамадства”, якія ўлічваюць рэгіянальную спецыфіку. У іх ліку развіццё новых форм і мадэляў камунікацыі праз сацыяльныя сеткі, онлайн прыёмныя, мясцовыя СМІ.
Важная роля адводзіцца адукацыйным праектам (напрыклад, ”школе дэпутата”), навучальным праграмам РДГА "Беларускае таварыства “Веды“. Эксперты сышліся ў меркаванні пра патрэбу ў мадэратары дзейнасці грамадзянскай супольнасці, які/якая б каардынаваў/-ла дзейнасць шматлікіх і разрозненых структур грамадзянскай супольнасці, а таксама ажыццяўляў/-ла падтрымку грамадска карысных ініцыятыў.
Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў працягне аналіз агучаных на форуме праблем і сумесную з экспертамі працу па распрацоўцы прапанаваных ініцыятываў.