16 мая адбылася сустрэча аналітыкаў БІСД з намеснікам дырэктара Нацыянальнага даследчага інстытута развіцця камунікацый, заг. кафедры замежнага рэгіёназнаўства і міжнароднага супрацоўніцтва РАНГіДС Комлевай Валянцінай Вячаславаўнай.
Падчас сустрэчы была праведзена плённая дыскусія па тэматыцы “Камунікацыйных рэжымаў” на постсавецкай прасторы. Спікер паказала вынікі маштабнага прыкладнога сацыялагічнага даследавання. Аналітыкі БІСД прэзентавалі каштоўнасны партрэт беларускага грамадства.
У межах дыялогу ўдзельнікі адзначылі важнасць выхаду на сумесныя даследаванні ў межах праектаў, неабходнасць каардынацыі дзейнасці для павышэння эфектыўнасці ўзаемадзеяння на двухбаковым трэку, пашырэння шматбаковага фармата супрацоўніцтва на прасторы ЕАЭС і СНД.