3-4 кастрычніка 2023 г. аналітык БІСД Антон Дударонак удзельнічаў у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Сітуацыя ў Афганістане і яе ўплыў на рэгіянальную бяспеку», арганізаванай Цэнтрам навукова-аналітычнай інфармацыі Інстытута ўсходазнаўства РАН і Фондам падтрымкі ісламскай культуры, навукі і адукацыі пры падтрымцы Сакратарыята АДКБ.
У ходзе мерапрыемства прадстаўнікі дзяржаўных органаў і міжнародных арганізацый, навуковых устаноў і фабрык думкі, даследчыкі і палітолагі з Беларусі, Ірана, Казахстана, Кыргызстана, Пакістана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана абмяняліся экспертнымі ацэнкамі аб стане і тэндэнцыях развіцця сітуацыі ў Афганістане, уплыве абстаноўкі ў гэтай краіне на рэгіянальную бяспеку.