Дата публикации

Аналітычная дыпламатыя ў дзеянні

23 снежня 2019 года дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Алег Макараў сустрэўся з намеснікам загадчыка міжнароднага аддзела ЦК КПК Цянь Хуншанем.

Малюнак
Аналитическая дипломатия в действии

 

Падчас сустрэчы абмеркаваны вынікі праведзенага ў кастрычніку 2019 года ў г. Пекіне 4-га пленума ЦК КПК 19-га склікання, прысвечанага мадэрнізацыі сацыялістычнай сістэмы і сістэмы дзяржаўнага кіравання КНР, напрамкі пашырэння беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння, актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня.

Малюнак
Аналитическая дипломатия в действии

У прывітальным слове Алег Макараў падкрэсліў зацікаўленасць беларускага боку ў пашырэнні навукова-экспертных сувязей і практычнага ўзаемадзеяння з кітайскімі калегамі па стратэгічных напрамках двухбаковых адносін: “Адносіны Беларусі і Кітая знаходзяцца на ўздыме, валодаюць значным патэнцыялам для выхаду на новы этап развіцця. Мы лічым, што для прагрэсу ў супрацоўніцтве дзвюх краін наша сумесная дзейнасць будзе вельмі карыснай. Для Беларусі вельмі важна мабілізаваць супольнасць экспертаў для лепшага разумення сусветных тэндэнцый і працэсаў, якія адбываюцца ў Кітаі, узмацніць беларуска-кітайскую дружбу праз аналітычную дыпламатыю”.

Малюнак
Аналитическая дипломатия в действии

У сваю чаргу, кіраўнік кітайскай дэлегацыі, намеснік загадчыка міжнароднага аддзела ЦК КПК Цянь Хуншань адзначыў, што ва ўмовах глабальных трансфармацый, эканамічнага спаду на сусветных рынках, развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і росту папулізму ў палітыцы захаванне ў Кітаі ўлады народу і далейшае развіццё сацыялістычнай сістэмы з кітайскай спецыфікай выступаюць ключавымі перавагамі КНР, забяспечваюць грамадзянам магчымасць сумеснага выкарыстання вынікаў развіцця краіны.

Малюнак
Аналитическая дипломатия в действии

Бакі дамовіліся працягнуць узаемадзеянне БІСД з Цэнтрам па вывучэнні сучаснага свету пры Міжнародным аддзеле ЦК КПК, у тым ліку выбудоўваць сумесную працу ў рамках Асацыяцыі фабрык думкі Шаўковага шляху.