Дата публикации

Аб удзеле ў Беларускім юрыдычным форуме

Аналітык БІСД Юрый Ярмалінскі, кіраўнік Цэнтра даследаванняў ШАС і БРІКС, на запрашэнне Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў (БРСЮ) 4 снежня прыняў удзел у Беларускім юрыдычным форуме «Права ў сучасным свеце».

У рамках тэматычнай секцыі «Прававое ўзаемадзеянне Рэспублікі Беларусь у рамках ШАС і БРІКС» Юрый Ярмалінскі выступіў з паведамленнем на тэму: «Экспертная дыпламатыя БІСД як інструмент вывучэння асноў прававых сістэм краін ШАС і БРІКС».

Акцэнт быў зроблены на тым, што ва ўмовах пашырэння разнапланавых сувязяў у прасторы гэтых аб’яднанняў, асабліва ў сферах эканомікі і гандлю, развіццё прававога ўзаемадзеяння і веданне нюансаў работы ў юрысдыкцыях дзяржаў-удзельніц становіцца неабходнасцю, паколькі на кон пастаўлена эфектыўнае забеспячэнне законных правоў і інтарэсаў айчынных суб’ектаў гаспадарання. Праз прызму наяўных механізмаў (інструментаў) былі прааналізаваныя асноватворныя дакументы ШАС і БРІКС.

Была абазначана магчымасць для юрыдычнай супольнасці краіны выкарыстоўваць удзел БІСД ў Форуме ШАС, Савеце экспертных цэнтраў БРІКС (у перспектыве) і Кансорцыуме эканамічных аналітычных цэнтраў ШАС дзеля вырашэння задач па вывучэнні прававых сістэм краін-удзельніц.

Аналітык БІСД прапанаваў БРСЮ выступіць ініцыятарам стварэння Кансорцыума юрыдычных асацыяцый (саюзаў) краін-членаў ШАС — міжнароднай камунікацыйнай платформы з мэтай сістэмнага юрыдычнага суправаджэння гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з краінамі-членамі.