9 снежня 2021 года аналітыкі Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў прынялі ўдзел у беларуска-кітайскай канферэнцыі “Развіццё рэгіянальнага супрацоўніцтва ў мэтах далейшага ўмацавання ўзаемавыгадных адносін і раўнапраўнага партнёрства”, арганізаванай Інстытутам вывучэння Расіі, Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Кітайскай акадэміі грамадскіх навук сумесна з Інстытутам эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Мерапрыемства праведзена ў межах Года рэгіёнаў Беларусі і Кітая.