Дата публикации

Экспертная дыпламатыя па-пекінску з шанхайскім каларытам

Дэлегацыя БІСД на чале з дырэктарам Алегам Макаравым з 11 па 15 верасня па запрашэнні Ян Мінцзэ, прэзідэнта Кітайскай акадэміі сучасных міжнародных адносін (КАСМА), прыехала з візітам у Кітайскую Народную Рэспубліку.

На першым этапе дэлегацыя наведала сталіцу Паднябеснай Пекін. Насычаная праграма экспертных сустрэч уключала прыём у Міжнародным аддзеле ЦК Кампартыі Кітая, перагаворы з кіраўнікамі шэрагу вядучых фабрык думкі, у тым ліку мерапрыемствы з аналітыкамі партнёрскіх мазгавых цэнтраў КНР

У першы дзень наведвання кітайскай сталіцы дырэктар БІСД Алег Макараў сустрэўся ў Пекіне з прэзідэнтам КАСМА Ян Мінцзэ. Адбыўся абмен думкамі аб стане і перспектывах беларуска-кітайскага экспертна-аналітычнага ўзаемадзеяння.

Па выніках перагавораў бакі падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве. Дасягнута дамоўленасць аб працягу дыялогу між БІСД і Акадэміяй па пытаннях, якія ўяўляюць узаемны інтарэс.

Экспертная дипломатия по-Пекински
Экспертная дипломатия по-Пекински
Экспертная дипломатия по-Пекински
Экспертная дипломатия по-Пекински
Экспертная дипломатия по-Пекински

Таксама адбылася нефармальная сустрэча з кіраўніком Даследчага інстытута сацыяльнага развіцця пры Дзяржсавеце КНР Лі Юнцюанем. У цёплай і дружалюбнай атмасферы аналітыкі дзвюх краін абмеркавалі актуальныя пытанні ўмацавання ўзаемадзеяння між нашымі фабрыкамі думкі.

Малюнак
Экспертная дипломатия по-Пекински

13 верасня на пляцоўцы Міжнароднага аддзела ЦК КПК дырэктар БІСД Алег Макараў сустрэўся з Ван Ліюнам – кіраўніком Цэнтра даследаванняў сучаснага свету пры Міжнародным аддзеле ЦК КПК, намеснікам генеральнага сакратара Асацыяцыі аналітычных цэнтраў Шаковага шляху. У сустрэчы ўдзельнічаў намеснік дырэктара 6-га дэпартамента Міжнароднага аддзела ЦК КПК Лі Цзюньфу.

Бакі абмеркавалі пытанні развіцця экспертнага ўзаемадзеяння, якія ўяўляюць узаемны інтарэс і закранаюць у тым ліку аналітычнае суправаджэнне рэалізацыі канцэпцыі “Пояса і шляху” і яго складнікаў: Лічбавага, Зялёнага і Здаровага Шаўковага шляху.

Па выніках перагавораў падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве між БІСД і Асацыяцыяй аналітычных цэнтраў Шаўковага шляху. Заснаваная ў 2015 годзе арганізацыя аб’ядноўвае 141 кітайскую і 122 замежныя фабрыкі думкі і ставіць сваёй мэтай прасоўванне супрацоўніцтва ў межах ініцыятывы “Пояс і шлях”.

Прыняцце БІСД у Асацыяцыю будзе садзейнічаць больш эфектыўнаму экспертна-аналітычнаму забеспячэнню беларуска-кітайскага супрацоўніцтва.

Экспертная дипломатия по-Пекински
Экспертная дипломатия по-Пекински
Экспертная дипломатия по-Пекински
Экспертная дипломатия по-Пекински

На заключным этапе візіту ў Кітай дэлегацыя пераехала ў Шанхай, дзе адбылася другая частка сустрэч і перагавораў з акцэнтам на пытанні ўмацавання міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння. У экспертных мерапрыемствах таксама ўдзельнічаў Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Шанхаі Андрэй Андрэеў.

Кропкай прыцягнення беларуска-кітайскага экспертнага ўзаемадзеяння падчас шанхайскай часткі паездкі стаў Усходне-Кітайскі педагагічны ўніверсітэт (УКПУ), дзе адбылася сустрэча Алега Макарава з рэктарам УКПУ прафесарам Цянь Сюйхунам. Бакамі былі абмеркаваны пытанні наладжвання экспертна-аналітычнага ўзаемадзеяння між БІСД, яго абласнымі аддзяленнямі і Цэнтрам даследаванняў Беларусі пры УКПУ. Па выніках перагавораў дырэктар БІСД і рэктар УКПУ падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве.

Экспертная дипломатия по-пекински и с шанхайским колоритом
Экспертная дипломатия по-пекински и с шанхайским колоритом
Экспертная дипломатия по-пекински и с шанхайским колоритом

Больш дэталёва тэматыка экспертнага ўзаемадзеяння была прапрацавана падчас наведвання дэлегацыяй БІСД Цэнтра даследаванняў Беларусі пры УКПУ – першага з цэнтраў беларусазнаўства, створаных у Кітаі. Гэта пляцоўка па наладжванні студэнцкага міжкультурнага абмену беларускіх і кітайскіх студэнтаў, папулярызацыі беларускай культуры і мовы ў студэнцкім асяроддзі Кітая, якая дзейнічае з красавіка 2012 года, уносіць важны ўклад у пашырэнне гуманітарных сувязей між нашымі краінамі.

На сустрэчы кіраўніцтва і аналітыкаў БІСД з дырэктарам Цэнтра Бэй Вэньлі і кітайскімі экспертамі ў фармаце круглага стала адбыўся абмен думкамі аб перспектывах развіцця стратэгічнага супрацоўніцтва між Беларуссю і КНР, абмеркаваны накірункі партнёрства з улікам мясцовай спецыялзацыі.

Беларускія аналітыкі таксама пазнаёміліся са сфарміраванай намаганнямі кітайскіх партнёраў экспазіцыяй прадметаў мастацтва і культуры з Беларусі і з размешчанай у Цэнтры бібліятэкай беларусай літаратуры.

Экспертная дипломатия по-пекински и с шанхайским колоритом
Экспертная дипломатия по-пекински и с шанхайским колоритом
Экспертная дипломатия по-пекински и с шанхайским колоритом