Дата публикации

Экспертнае абмеркаванне аспектаў знешняй палітыкі Кітая

29 ліпеня 2021 года аналітыкі БІСД ўдзельнічалі ў сустрэчы беларускіх экспертаў, дыпламатаў, парламентарыяў і грамадскіх дзеячаў з расійскім кітаеведам-публіцыстам Мікалаем Вавілавым, каторая была арганізавана РГА “Белая Русь” і Беларускім саюзам журналістаў.

Падчас дыскусіі ўдзельнікі абмеркавалі шэраг актуальных тэм:

  • асаблівасці сацыялізму з кітайскай спецыфікай;
  • актуальныя аспекты знешняй палітыкі Кітая як адлюстраванне ўнутранай: чаму важна разумець логіку развіцця КНР для прагназавання знешняга курсу і эканамічнай актыўнасці Пекіна за мяжой;
  • устойлівасць палітычнай сістэмы Кітая пасля прыходу да ўлады Сі Цзіньпіна, прагнозы ўладнай канфігурацыі на сярэднетэрміновую перспектыву;
  • глабальныя рызыкі і выклікі біпалярнай сістэмы бягучых адносін КНР і ЗША;
  • стратэгічнае партнёрства Беларусі і Кітая: новыя “пункты ўваходу” Мінска ў кітайскую карціну свету;
  • асобныя аспекты кітайскай спецыфікі вядзення бізнесу.

Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць аб наладжванні прамых каналаў узаемадзеяння БІСД з М. Вавілавым, у тым ліку ў межах аналітычнага праекта “Вялікая гульня” 2.0 у Азіі: погляд знутры і не толькі”.

Экспертное обсуждение аспектов внешней политики Китая
Экспертное обсуждение аспектов внешней политики Китая
Экспертное обсуждение аспектов внешней политики Китая
Экспертное обсуждение аспектов внешней политики Китая
Экспертное обсуждение аспектов внешней политики Китая