Па запрашэнні вядучага аналітычнага цэнтра Індыі Observer Research Foundation (далей – ORF) аналітык БІСД Юрый Ярмалінскі 21-23 лютага 2024 года прымае ўдзел у штогадовай міжнароднай канферэнцыі ў г. Нью-Дэлі.
Мерапрыемства з’яўляецца флагманскім міжнародным форумам па геапалітыцы і геаэканоміцы, праводзіцца ORF сумесна з МЗС Індыі з 2016 года. На цырымоніі адкрыцця і пленарным пасяджэнні чакаецца ўдзел прэм’ер-міністра Індыі Нарэндры Модзі і кіраўніка Урада Грэцыі Карыакаса Міцатакіса.
Павестка гэтага года структуравана як міжсектаральныя тэматычныя дыскусіі з удзелам каля 300 высокапастаўленых дэлегатаў з усяго свету па наступных накірунках:
1. Тэхналагічныя межы: правілы і рэаліі
Як тэхналогіі паўздзейнічаюць на палітычную стабільнасць? Як у сваю чаргу палітычныя структуры ўздзейнічаюць на хуткасць і прыняцце інавацый? Ці падштурхоўвае нас уплыў прыватнага сектара да лічбавай антыўтопіі? Якую ролю будуць іграць фінансавыя тэхналогіі і лічбавая грамадская інфраструктура ў прасоўванні развіцця для ўсіх?
2. Мір з планетай: інвестуйце і ўкараняйце інавацыі
Паколькі эканамічная бяспека становіцца ў цэнтры ўвагі палітыкаў, ці дапаможа гэта павялічыць маштабы кліматычнага фінансавання або яшчэ больш ускладніць яго паток? Як можна зрабіць прыватны сектар партнёрам у намаганнях па дэкарбанізацыі? Як будзе выглядаць энергетычны пераход, які ўлічвае патрэбы Глабальнага Поўдня? Як можна сумясціць уздзеянне міжнародных фінансаў на акаляючае асяроддзе з устойлівым развіццём, этычнымі інвестыцыямі і адказнай фінансавай практыкай?
3. Вайна і мір: арсеналы і асіметрыя
Ці адступае дзесяцігадовая цяга да марской моцы? Як будуць весціся будучыя канфлікты? Якія ўрокі новых палёў бітваў? Як гэтыя ўрокі ўздзейнічаюць на баланс сіл між дзяржавамі і доўгатэрміновае прыняцце рашэнняў органамі бяспекі?
4. Дэкаланізацыя шматбаковасці: інстытуты і інклюзіўнасць
Па меры з’яўлення новых шматбаковых рамак ці могуць яны быць адначасова карыснымі і інклюзіўнымі? Як рэгіёны, якія развіваюцца, такія як Лацінская Амерыка, Заходняя Азія і Афрыка, накладваюць свой адбітак на шматбаковую архітэктуру?
5. Павестка на перыяд пасля 2030 года: людзі і прагрэс
Якую ролю будуць іграць прыватны сектар і дабрачыннасць у гэтай павестцы? Як меркаванні бяспекі будуць вызначаць мэты развіцця і партнёрства? Якія будуць асноўныя контуры супрацоўніцтва ў мэтах развіцця?
6. Абарона дэмакратыі: грамадства і суверэнітэт
Ці могуць дэмакратычныя краіны змякчыць пагрозу ўмяшальніцтва ў выбары з боку «дрэнных» ігракоў і недэмакратычных сіл? Ці выклічуць перасячэнне і канфлікт між глабальнымі нормамі і мясцовай практыкай раскол між заходнімі і незаходнімі дэмакратыямі? Ці зможа дэмакратыя перажыць чацвёртую прамысловую рэвалюцыю і застацца цэлай?
Прымаючы да увагі такую насычаную і разнапланавую павестку міжнароднай канферэнцыі, а таксама шырокую геаграфію і колькасць удзельнікаў, на палях і ў кулуарах чакаем цікавых сустрэч і дыскусій.
Сачыце за навінамі!