Завяршыўся разгляд выніковага дакладу Рабочай групы адкрытага саставу ААН па дасягненнях у сферы інфарматызацыі і тэлекамунікацый у кантэксце міжнароднай бяспекі. БІСД на працягу двух гадоў прымаў удзел у рабоце Групы ў складзе афіцыйнай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь. Пасяджэнні, уключаючы заключную сесію (8-12 сакавіка), мелі насычаны дыскусійны характар.
У выніковым дакладзе, прынятым на аснове кансэнсусу, адлюстраваны прыярытэты, што прасоўваюцца наперад Беларуссю, у тым ліку прынцып «лічбавага суверэнітэту», якія карэліруюць з беларускай інцыятывай аб фарміраванні пояса «лічбавага добрасуседства», значымая роля рэгіянальных партнёрстваў, згубныя вынікі мілітарызацыі ІКТ. Зафіксавана аўтарства Рэспублікі Беларусь у адносінах да закліку адмовіцца ад мілітарызацыі існуючых ІКТ.
У выступленні БІСД, зробленым 12 сакавіка, увага дэлегатаў звернута на важнасць навуковага погляду на развіццё ІКТ і больш прадметнае адлюстраванне ў дакументах ААН норм і прынцыпаў адказных паводзін дзяржаў у кіберпрасторы.