БІСД праз інструменты экспертнай дыпламатыі імкнецца забяспечыць сістэмнае экспертна-аналітычнае суправаджэнне працэсаў міждзяржаўнага супрацоўніцтва з Індыяй.
6 лістапада 2025 года ў рэжыме відэаканферэнцыі аналітыкі БІСД Юрый Ярмалінскі і Дзмітрый Галубнічы абмеркавалі з прадстаўнікамі вядучага аналітычнага цэнтра Індыі “Observer Research Foundation” (афіліраваны з МЗС краіны) пытанні практычнага экспертнага ўзаемадзеяння.
Парадак дня ўключаў разгляд магчымасці ўдзелу дэлегацыі БІСД ў штогадовай міжнароднай канферэнцыі “Raisina Dialogue”, якая адбудзецца ў Нью-Дэлі 5–7 сакавіка 2026 года. На палях гэтага мерапрыемства прапануецца падпісаць мемарандум аб узаемаразуменні.
У выкананне зацверджанай Кіраўніком дзяржавы «Стратэгіі дзеянняў па рэалізацыі знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь у рамках удзелу ў дзейнасці БРІКС» запытана падтрымка ORF, як старшыні Савета экспертных цэнтраў (СЭЦ) БРІКС у 2026 годзе, для атрымання БІСД статусу афіцыйнага члена гэтай групы.
Даведка
СЭЦ БРІКС, створаны ў 2013 годзе, з’яўляецца найбуйнейшай міжнароднай дыялогавай пляцоўкай, якая аб’ядноўвае прадстаўнікоў вядучых даследчых інстытутаў і аналітычных цэнтраў краін-членаў і партнёраў. Штогод СЭЦ БРІКС арганізоўвае Акадэмічны форум, які выступае ключавой экспертнай платформай для распрацоўкі ідэй і прапаноў па актуальных пытаннях сусветнай палітыкі і эканомікі.
Асаблівая ўвага была нададзена магчымасці ўдзелу ORF у праекце экспертнага дыялогу «Няміга – Ямуна», які прасоўвае БІСД.