12 красавіка 2022 года дырэктар БІСД Алег Макараў прыняў удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Стратэгія развіцця Саюзнай дзяржавы ва ўмовах глабальных геапалітычных тэндэнцый”.
У сваім выступленні ён адзначыў, што сёння важна асэнсоўваць Саюзную дзяржаву з пункту погляду будучыні. Дынаміка міжнародных працэсаў патрабуе разумення таго, што “ў простым паступальным руху Саюзнай дзяржавы нам не выжыць”. У выйгрышы будуць толькі тыя дзяржавы, каторыя ўсведамляюць трэндавы характар выклікаў, уложаць падзеі і з’явы ў лагічную сістэму і змогуць ёй кіраваць.
Ва ўмовах масіраванага інфармацыйнага ціску на Беларусь і Расію,адным з самых важных трэндаў уяўляецца каштоўнасна-сэнсавая платформа Саюзнай дзяржавы. Сёння грамадства як ніколі мае патрэбу ў атрыманні сістэмы каардынат, каштоўнасных арынціраў для таго, каб ацаніць глыбіннасць саюзнага будаўніцтва, перавагу і ступень абароненасці, каторая ім прапаноўваецца.