1 лістапада 2022 года аналітыкі БІСД у анлайн-фармаце ўдзельнічалі ў Міжнародным Форуме “Публічнае кіраванне на рэгіянальным узроўні”, арганізаваным Белгародскім дзяржаўным нацыянальным даследчым універсітэтам сумесна з Інстытутам прыгранічнага супрацоўніцтва і інтэграцыі, акадэміяй Кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь , Беларускім дзяржаўным універсітэтам, Карагандзінскім універсітэтам Казспажыўсаюза, Казахскім нацыянальным універсітэтам ім.аль-Фарабі.
Мерапрыемства аб’яднала больш за 200 удзельнікаў, сярод якіх вучоныя, дзяржаўныя служачыя, а таксама прадстаўнікі грамадскасці з Расіі, Беларусі, Арменіі, Казахстана і Кыргызстана.
Падчас пленарнага пасяджэння Кацярына Разанава выступіла з прэзентацыяй аб сацыялагічным суправаджэнні дзяржаўнага кіравання ў межах грамадскага сектара, Ася Пенцегава асвятліла асноўныя пытанні ўзаемадзеяння палітычных партый грамадскага сектара Сербіі ў кантэксце міжнароднага супрацоўніцтва.