2 лістапада 2022 года аналітык БІСД Юрый Ярмолінскі па запрашэнні Руска-Азіяцкага Саюза прамыславікоў і прадпрымальнікаў (РАСПП) прыняў удзел у вебінары на тэму: “Масква - Нью-Дэлі : новыя гарызонты супрацоўніцтва, меры падтрымкі інвестараў”.
У анлайн-канферэнцыі ўдзельнічалі саветнік дырэктара ДБУ “Гарадское агенцтва кіравання інвестыцыямі” (ГАКІ, г.Масква) Аляксей Корзун, віцэ-прэзідэнт РАСПП Сюзана Мкртчан, ганаровы дырэктар БРІКС ГПП у Расіі – член Дзелавога савета супрацоўніцтва з Індыяй, віцэ-прэзідэнт Міжнароднага кангрэса прамыславікоў і прадпрымальніаў Алок кумар, прэзідэнт Міжнароднага дыпламатычнага клуба «Amicability» Сяргей Дваранаў, кіраўнікі праектаў Кіравання інвестыцыйных прамысловых праектаў ДБУ “ГАКІ” Г.Султанава і Урада Масквы “Маскоўская тэхнічная школа” Раман Лукшын.
Спікеры прадстаўлялі свае даклады, у якіх выклалі асноўныя дасягненні, праблемы і перспектывы расійска-індыйскага супрацоўніцтва, новыя магчымасці для гандлю і інвестыцый, меры падтрымкі інвестараў у бягучых эканамічных умовах, асаблівасці крызіснай лагістыкі ва ўзаемным гандлі.