Дата публикации

Удзел БІСД у міжнароднай канферэнцыі

21 мая аналітыкі БІСД Ігар Валахановіч і Валянцін Старычонак прынялі ўдзел у міжнароднай канферэнцыі “Супрацьдзеянне знешнім выклікам і пагрозам: парламенцкія вымярэнні Саюзнай дзяржавы”, арганізаванай па даручэнні Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі.

Абмеркаваўшы пытанні захавання гістарычнай памяці, спробу гераізацыі нацызму і перагляду вынікаў Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікі канферэнцыі канстатавалі, што да ліку асноўных накірункаў фальсіфікацыі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Другой сусветнай войнаў трэба аднесці:

  • зацвярджзнне аб аднолькавай адказнасці СССР і Германіі за развязванне Другой сусветнай вайны;
  • прыніжэнне рашаючай ролі Савецкага Саюза ў разгроме нацысцкай Германіі ;
  • адмаўленне вызваленчай місіі Чырвонай Арміі;
  • гераізацыю калабарацыянісцкіх фарміраванняў з ліку нацыяналістаў і апраўданне іх дзейнасці.

Удзельнікі канферэнцыі ўказалі на неабходнасць надзяляць больш увагі ўдасканаленню прававога забеспячэння рэалізацыі дзяржаўнай гістарычнай палітыкі па супрацьдзеянні гераізацыі нацызму, неабходнасці тлумачэння недакладнасці міфаў пра Вялікую Айчынную вайну, якія папулярызуюцца, актыўнаму правядзенню патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення і кансалідацыі навуковых згуртаванняў Беларусі і Расіі ў мэтах фарміравання ў грамадзян брацкіх краін высокай патрыятычнай свядомасці на аснове агульнасці гістарычных каштоўнасцей народаў.

Конференция 21.05.2021-1