3 снежня аналітыкі БІСД па запрашэнні супольнасці знешняй палітыкі Інданезіі (Foreign Policy Community of Indonesia, FPCI) прынялі ўдзел (анлайн) у міжнароднай канферэнцыі FPCI-Huawei: “Развіццё цыфравой эканомікі Паўднёва – Усходняй Азіі: тэндэнцыі, магчымасці і перашкоды”.
У 2020 годзе цыфравая эканоміка Паўднёва – Усходняй Азіі вырасла на 100 млрд. даляраў. Пры гэтым Малайзія, Таіланд, Сінгапур і Філіпіны раслі ад 20% да 30% штогадова, а Інданезія і В’етнам – на 40% за год. Лічыцца, што менавіта гэты сектар выратаваў эканоміку Паўднёва – Усходняй Азіі дзякуючы паскарэнню цыфравой трансфармацыі.
Падкрэслена, што менавіта цыфравы падыход, заснаваны на “зялёнай” эканоміцы, будзе стымуляваць больш хуткі і ўстойлівы эканамічны рост у дзяржавах-членах АСЕАН, каторым трэба працаваць разам для пабудовы ўстойлівай ацыфраванай супольнасці ў рэгіёне.
У віртуальнай дыскусіі прынялі ўдзел Дато Сайфуддзін Абдулла, міністр замежных спраў Малайзіі, Лоу Йен Лінг, дзяржміністр Міністэрства гандлю і прамысловасці Сінгапура, Сатвіндэр Сінгх, намеснік генеральнага сакратара Эканамічнай супольнпсці АСЕАН, Эдзі Прыа Памбудзі, памочнік намесніка міністра эканомікі Інданезіі, Нгуен Куанг Вінь, генеральны сакратар гандлёва-прамысловай палаты В’етнама, Джэймс Віллафуэртэ, старэйшы эканаміст рэгіянальнага дэпартамента Паўднёва – Усходняй Азіі Азіяцкага банка развіцця, Джэй Чэн, віцэ-прэзідэнт Huawei у Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне, а таксама прадстаўнікі экспертных і акадэмічных колаў.