10 красавіка 2023 года дырэктар БІСД Алег Макараў сустрэўся з Надзвычцным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь Алокам Ранджанам Джа (Alok Ranjan Jha)
Падчас канструктыўнага і прадметнага дыялога бакі абмеркавалі асноўныя вынікі ўдзелу дэлегацыі БІСД у міжнароднай канферэнцыі аналітычных цэнтраў ШАС у г. Нью-Дэлі “Уз’яднанне - Амаладжэнне” (23-25 сакавіка 2023 года).
Агавораны фармат і мадальнасці ўдзелу індыйскай дыпламатычнай місіі ў працэсе далейшага развіцця ўзаемадзеяння БІСД з Індыйскім саветам па міжнародных справах у кантэксце падпісанага мемарандуму аб супрацоўніцтве.
Акрамя таго, Яго Правасхадзіцельству перададзены канкрэтныя прапановы па ўзаемадзеянні ў межах інфармацыйна-аналітычнага праекта БІСД “Вялікая ігра ў Азіі 2.0”