1 лістапада 2022 года аналітык БІСД Юрый Ярмолінскі па запрашэнні Руска-Азіяцкага Саюза прамыславікоў і прадпрымальнікаў і Азіяцка-Ціхаакіянскага банка (АЦБ) прыняў удзел у вебінары на тэму: “Расія і В’етнам: перспектывы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і рашэння для бізнэсу”.
Спікерамі на анлайн-мерапрыемстве выступілі эксперт АЦБ Эльхан Гурбанаў і Андрэй Пячэрын, начальнік эканамічнага аддзела Гандлёвага прадстаўніцтва РФ у В’етнаме, якія расказалі пра стан і актуальныя пытанні двухбаковых гандлёва-эканамічных сувязей з гэтай краінай, пра асаблівасці пошуку ў сучасных умовах эфектыўных шляхоў узаемадзеяння з контрагентамі з В’етнама, а таксама пра актуальныя рашэнні для бізнэсу ў сферах гандлю, фінансаў, страхавання і лагістыкі.
Вебінары АЦБ па ЗЭД – унікальны спосаб падзяліцца экспертызай з шырокім колам слухачоў і дапамагчы прадпрымальнікам ва ўмовах цяперашняй нявызначанасці і інфармацыйнага шуму эфектыўна рашаць задачы па арганізацыі экспартна-імпартных паставак у Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне.