Прымаючы да ўвагі гістарычны вопыт правядзення Усебеларускага народнага сходу, падчас свайго дакладу Кіраўнік дзяржавы прапанаваў надаць форуму канстытуцыйны статус. Гэта значыць, што Усебеларускі народны сход можа быць абазначаны ў Асноўным законе як вышэйшая форма дэмакратыі, не падмяняючы пры гэтым ні адзін з дзяржаўных органаў, якія дзейнічаюць. За Усебеларускім народным сходам могуць быць замацаваны выключныя паўнамоцтвы, каторыя “сазрэлі” зыходзячы з сучаснай знешне - і ўнутрыпалітычнай сітуацыі.
Абсалютна падзяляючы пазіцыю Кіраўніка дзяржавы, лічу, што да паўнамоцтваў Усебеларускага народнага сходу могуць быць аднесены такія, як вызначэнне асноўных накірункаў знешняй палітыкі, у тым ліку ў межах інтэграцыйных працэсаў з удзелам Рэспублікі Беларусь; вызначэнне прыярытэтных накірункаў сацыяльна-эканамічнага развіцця; пытанні канстытуцыйнага рэфарміравання, уключаючы паўнамоцтвы вышэйшых дзяржаўных органаў, механізмы параразмеркавання паўнамоцтваў, шляхі ўзаемадзеяння ўлады і грамадскіх груп; палітыка ў галіне забеспячэння суверынітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці; палітыка ў галіне захавання нацыянальнай ідэнтычнасці, уключаючы пытанні захавання гістарычнай памяці, прызнання дзяржаўных сімвалаў, статусаў нашай краіны. Трэба адзначыць, што многія з пералічаных паўнамоцтваў Усебеларускі народны сход традыцыйна выконвае на працягу ўсяго перыяду свайго функцыянавання.
У выніку прапанаванага новаўвядзення Усебеларускі народны сход можа стаць парасонавым механізмам забеспячэння стабільнасці і баланса галін улады у перыяд удасканалення грамадска-палітычнай сістэмы.