Супрацоўніцтва Беларусі і Расіі традыцыйна накіравана на стварэнне і вынік, што не выключае насычанага дыялогу пры ўзгадненні пазіцый.
Сёння развіццё інтэграцыі Мінска і Масквы правяраецца на трываласць падобнымі працэсамі: кансалідаваны ціск замежных партнёраў з задзейнічаннем санкцыйных механізмаў, наступствы пандэміі, пратэсты.
На двухбаковым трэку бакі арыентаваны на рэалізацыю першачарговых інтарэсаў: Беларусь задзейнічае патэнцыял Расіі для захавання стратэгічнай устойлівасці; для Расіі Беларусь бачыцца ядром стратэгіі на постсавецкай прасторы, здольным уздзейнісаць на прывабнасць інтэграцыйных праектаў, успрымаецца як важны элемент бяспекі Саюзнай дзяржавы на заходнім стратэгічным накірунку.
Падчас Усебеларускага народнага сходу Прэзідэнт пацвердзіў акцэнты на стратэгічным партнёрстве, узаемазалежнасці Беларусі і Расіі ў пытаннях стабільнасці і бяспекі, прыхільнасці развіццю Саюзнай дзяржавы, сумесным вобразе будучыні.
У частцы супрацоўніцтва з Расіяй важнае значэнне ў тэзісах А.Лукашэнкі і У.Макея мела ўдакладненне практычнай значнасці і непахіснасці прынцыпу шматвектарнасці ў знешняй палітыцы. Адзначана, што Беларусь не адмовіцца ад шматвектарнасці, паколькі дадзены прынцып заснаваны на імкненні "мець сбалансаваныя і разнастайныя сувязі са знешнім светам, перш за ўсё эканамічныя". Пры гэтым шматвектарнасць "не выключае перавагі якога-небудзь вектара".
Сёлетні палітычны крызіс толькі ўзмацніў запатрабаванасць шматвектарнай знешняй палітыкі, каторая ўяўляе сабой адзіны дактрынальны падыход, у межах каторага Беларусь захоўвае сваю суб’ектнасць у турбулентнай рэгіянальнай і глабальнай павестцы.
Такім чынам, тэзісы, якія прагучалі на УНС, унеслі яснасць па шэрагу важных пытанняў беларуска-расійскіх адносін, іх можна лічыць праграмным бачаннем контураў узаемадзеяння з боку афіцыйнага Мінска.