Мадэрнізацыя, накіраваная на аптымізацыю выдаткаў, павінна стаць адным са значных фактараў развіцця рэальнага сектара эканомікі побач з прасоўваннем інавацыйнай палітыкі, вытворчасцю замяшчаючых тавараў на фоне дэфіцыта заходніх аналагаў.
На сённяшні дзень актуальна рэалізацыя праектаў, якія інвестуюць у імпартазамяшчэнне энерганосбітаў і нарошчванне аб’ёмаў выкарыстання айчынных кампанентаў сыравіннай базы.
Асабліва гэта важна для энергазатратных вытворчасцей, якія ў сілу асаблівасцей пакупніцкага попыту не адчуваюць неабходнасці ў пашырэнні лінейкі выпукаемай прадукцыі, а таксама вымушаны стрымліваць экспансію продажаў ва ўсходнім накірунку з прычыны істотнага ўздзеяння транспартных расходаў на фарміраванне канкурэнтаздольнай цаны. У асноўным складанасці, звязаныя з лагістыкай, уласцівыя прадпрыемствам, размешчаным у заходніх абласцях краіны.
У якасці прыкладу можна прывесці шэраг праектаў, рэалізуемых у ААТ «Краснасельскбудматэрыялы», дзе ўпершыню ў краіне была ўведзена ў эксплуатацыю тэхналагічная лінія па выкарыстанні альтэрнатыўнага паліва з цвёрдых бытавых адходаў. У выніку за студзень-верасень 2023 года было замешчана 11 тысяч тон імпартнага энерганосбіта – вугля. У наступным годзе плануецца выкарыстаць 44 тысячы тон альтэрнатыўнага паліва, замясціўшы 30 тысяч тон вугля, з эканамічным эфектам звыш 4,6 мільёна рублей. Акрамя гэтага, на прадпрыемстве ўвялі ў эксплуатацыю цеплагенератар, які дазваляе замест імпартнага газа ў якасці энерганосбіта выкарыстоўваць беларускі торф. У выніку спажыванне газа знізілася з 4,5 -5 тысяч кубаметраў у гадзіну да 200 кубаметраў у гадзіну, а пяць торфаздабываючых заводаў Гродзенскай і Брэсцкай абласцей змаглі па максімуму загрузіць свае магутнасці.
Але самым важным, на наш погляд, вынікам падобных пераўтварэнняў на ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» стаў тэмп росту заработнай платы: па выніках 9 месяцаў – на ўзроўні 131,9%. Завод з’яўляецца горадаўтваральным прадпрыемствам для гарпасёлка Краснасельскі, што ставіць у прамую залежнасць узровень дабрабыту жыхароў населенага пункта ад далейшага існавання дадзенай вытворчасці».