У крызісным 2020 годзе Кітай прадэманстраваў эканамічную стрэсаўстойлівасць і тэхналагічныя дасягненні, што ўражваюць, анансіраваў маштабныя пераўтварэнні, разлічаныя на дзесяцігоддзі. У барацьбе з сучаснымі выклікамі Пекін заклікае краіны свету да рашучых дзеянняў у эканоміцы, знешняй палітыцы, бяспецы, каторыя суразмерныя ролі глабальнага лідара.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка на Усебеларускім народным сходзе адзначыў, што Беларусь і Кітай звязваюць асаблівыя, стратэгічныя, адносіны: "мы бліжэйшыя суседзі, нягледзячы на тысячы кіламетраў між намі".
У аснове ўмацавання нашых сувязей – дзесяцігоддзі доўгай трывалай дружбы, агульныя каштоўнасці і мэты гістарычнага развіцця, неаднаразовыя абмены візітамі на самым высокім узроўні між нашымі дзяржавамі, узаемная падтрымка па прынцыповых пытаннях на міжнароднай арэне.
На фоне агульнага зніжэння сусветнай эканомікі адносіны Беларусі і Кітая захавалі сваю дынаміку. Сёння на кітайскім рынку акрэдытавана больш за 100 беларускіх прадпрыемстваў. У 2020 годзе Кітай стаў адным з накірункаў, дзе назіралася нарошчванне беларускага экспарту. І гэта не мяжа нашых магчымасцяў. У планах беларускай дзяржавы – дадаць да экпарту ў КНР ад $700 млн. да $1 млрд.
У сваю чаргу ў Беларусі дзейнічаюць 170 арганізацый з кітайскімі інвестыцыямі (у тым ліку 52 сумесных і 118 замежных). Індустрыяльны парк "Вялікі камень" налічвае 68 кампаній з 14 краін свету.
Пры падтрымцы банкаў КНР у нашай краіне рэалізавана або ажыццяўляецца больш за 30 буйных праектаў на агульную суму $8 млрд. у энергетыцы, прамысловасці, сельскай гаспадарцы, лагістыцы і інш. Імкненне пашырыць дзелавую і інвестыцыйную прысутнасць кітайскіх банкаў у Беларусі з’яўляецца лагічным працягам развіцця двухбаковага супрацоўніцтва.
Кітайскі бок адзначае актыўны ўдзел нашай дзяржавы ў ініцыятыве Эканамічнага пояса Шаўковага шляху (па ацэнках, больш за 80% транзіта кантэйнерных паяздоў па дадзеным накірунку праходзіць праз Беларусь). У асаблівай эканамічнай зоне "Брэміна - Орша" наладжваецца прамыслова-лагістычная інфраструктура, закліканая стаць адным з самых буйных кластараў на еўрапейскай частцы ЕАЭС.
Такім чынам, Беларусь і Кітай на сённяшні дзень валодаюць дастатковым патэнцыялам партнёрства для працягу ўзаемавыгадных кантактаў ў межах канцэпцыі "Адзін пояс, адзін шлях", спалучэння нацыянальных стратэгій развіцця дзвюх дзяржаў.
У сучасных умовах вельмі важна актывізаваць шырокае беларуска-кітайскае міжрэгіянальнае ўзаемадзеянне, што яшчэ больш замацуе трывалы фундамент нашых адносін.
Вясной мінулага года ў разгар пандэміі каронавірусу менавіта дзякуючы актыўнаму развіццю кантактаў між рэгіёнамі стала магчымай дапамога нашай краіне лекамі і медыкаментамі, якая паступіла больш чым з 20 кітайскіх правінцый, гарадоў цэнтральнага падпарадкавання, аўтаномных раёнаў. У сваю чаргу, Беларусь таксама накіроўвала гуманітарныя грузы ў найбольш бяспечныя з эпідэмічнага пункту гледжання раёны КНР.
Стратэгічны характар беларуска-кітайскіх адносін дае вельмі шырокія магчымасці для нарошчвання сувязей ва ўсіх абласцях. Усебаковае ўзаемадзеянне адказвае нашым агульным інтарэсам, падштурхоўвае Мінск і Пекін да пошуку новых механізмаў рэгіянальнай кааперацыі, дадатковых знешнеэканамічных магчымасцей.