Дзве грані нашай свядомасці
26 красавіка — асаблівы дзень у жыцці Беларусі. Чарнобыльская трагедыя пакінула глыбокія шрамы на сэрцах і зямлі беларусаў. Гэтая тэхнагенная катастрофа ўвайшла практычна ва ўсе мовы свету. У 1990 годзе Генеральная Асамблея прыняла рэзалюцыю 45/190, у якой змяшчаўся зварот да «міжнароднага супрацоўніцтва ў справе змякчэння і пераадолення наступстваў аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі».
Беларусь разам з іншымі пацярпелымі краінамі пачала паэтапную працу з наступствамі аварыі. ¬Прэзідэнт Беларусі вылучыў галоўнае, тое, што назаўжды вызначыла беларускі падыход да любой праблемы: «Задача дзяржавы не шукаць вінаватых у аварыі на ЧАЭС, а падтрымаць людзей, якія пражываюць у чарнобыльскіх раёнах, і зрабіць усё максімальна магчымае для таго, каб рэабілітаваць і вярнуць пацярпелыя ад катастрофы зямлі».
Кіраўнік нашай дзяржавы здзейсніў звыш 50 паездак у забруджаныя раёны.
"Гэта былі вельмі цяжкія часы... Але я для сябе прыняў рашэнне, што гэты квітнеючы і найпрыгажэйшы куток не толькі Беларусі, але і Еўропы, нашай планеты павінен жыць, мы яго ні ў якім разе не павінны кінуць на волю лёсу", - сказаў Аляксандр ¬Лукашэнка.
З 1991 года ў Беларусі сфарміраваны прававыя асновы, якія накіраваны на абарону інтарэсаў усіх катэгорый пацярпелых грамадзян. Гэта законы "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый" і "Аб прававым рэжыме тэрыторый, якія падвергліся радыеактыўнаму забруджванню". З 2010 га рэалізуецца падпраграма "Дзеці Чарнобыля".
У 2021 годзе пачалася рэалізацыя шостай Дзяржаўнай праграмы па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. У рамках Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ўвага да гэтай праблемы знайшла сваё адлюстраванне ў выдзяленні спецыяльных праграм.
Тэхнагенныя катастрофы маюць асаблівы статус, паколькі спараджаюць страх, няўпэўненасць у тым, што чалавеку пад сілу іх кантраляваць. Беларусь першай уступіла ў сутычку з нязведаным ворагам — радыяцыяй, першай жа выйшла на новы ўзровень узаемадзеяння з атамнай энергетыкай. Гады карпатлівай працы па пераадоленні наступстваў аварыі, навуковых пошукаў у медыцыне, маніторынгу навакольнага асяроддзя, аграэкалогіі далі ўпэўненасць у тым, што з атамам можна і трэба жыць.
Беларусы прынялі рашэнне пабудаваць атамную электрастанцыю насуперак усяму. Сёння мы бачым, наколькі яно было вывераным. З 1990 х навука ступіла на некалькі крокаў наперад. Расійскія навукоўцы распрацавалі і ўкаранілі перадавыя тэхналогіі ў атамнай энергетыцы, якія высока ацэнены ва ўсім свеце. Энергетычная бяспека канчаткова стала прыярытэтам для ўсіх краін.
Як вядома, развіццё любой дзяржавы, яго сацыяльная стабільнасць і якасць жыцця людзей залежаць ад рэсурснай базы. Важна, каб яна была ўнутранай і зніжала патрэбу ў знешніх пастаўках. БелАЭС – стратэгічная рэсурсная адзінка, якая дазваляе рэалізоўваць у Беларусі Праграмы развіцця на многія гады наперад.
Будаўніцтва атамнай электрастанцыі, яе эксплуатацыя –- гэта не толькі пытанні энергетыкі, але і маштабнае развіццё спадарожных галін. Перш за ўсё адукацыйнай. У Беларусі ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў з унікальнымі кампетэнцыямі, якія запатрабаваныя па ўсім свеце. На БелАЭС сабрана каманда прафесіяналаў, яны могуць у поўным аб'ёме рэалізаваць сябе на карысць краіны.
Дадзены штуршок і такой перспектыўнай галіны, як электратранспарт. Развіваюцца спадарожная інфраструктура, сетка зарадных станцый для электракараў. У будаўнічай сферы выкарыстанне электрычнасці – устойлівы трэнд, у тым ліку ў частцы індывідуальнай забудовы. Гэта ў сваю чаргу запусціла працэс абнаўлення і будаўніцтва сучасных ліній электраперадачы.
Беларускі вопыт развіцця атамнай энергетыкі па -ранейшаму пад пільнай увагай, толькі ўжо з якасна іншага боку. У сувязі з забаронай на пастаўкі расiйскіх энэргарэсурсаў у ЕC востра загучала пытанне аб энэргетычнай бяспецы для шэрагу дзяржаў. Акрамя таго, аказалася, што зялёны пераход мог быць здзейснены толькі пры наяўнасці танных газу і нафты з Расіі. Літва, якая многія гады на ўсіх міжнародных пляцоўках заяўляла пра небяспеку БелАЭС, сёння кажа пра неабходнасць для краіны будаўніцтва атамных станцый малой магутнасці.
Кіраўніцтва Эстоніі таксама заклапацілася праблемамі з пастаўкамі электраэнергіі, попыт на якую ўзрастае пастаянна. Спецыяльная рабочая група, створаная для ацэнкі стану і патрэбаў у рэсурсах эстонскай эканомікі, вынесла адназначны вердыкт: менавіта ядзерная энергетыка забяспечыць устойлівыя пастаўкі, стабілізуе ўнутраны попыт. Вось толькі для запуску атамных станцый малой магутнасці спатрэбіцца ад 9 да 11 гадоў.
Што тычыцца бяспекі атамных станцый, то нарэшце мы пачулі разумныя прамовы ад суседзяў і ў чарговы раз убачылі падвойныя стандарты ў дачыненні да нашай краіны.
«Зразумела, што, не паглыбляючыся ў ядзерную энергетыку, усю сферу можна клеймаваць у стылі "ды гэта ўсё адзін суцэльны Чарнобыль". Але гэта не так", - заявіў спецыяліст з Эстоніі.
Польшча таксама робіць стаўку на ядзерную энергетыку. Энергетычная стратэгія Варшавы прадугледжвае, што да 2040 года будуць пабудаваны дзве АЭС. Першы рэактар намечана ўвесці ў эксплуатацыю ў 2033 м. Планы Польшчы выклікаюць сур'ёзную занепакоенасць у Германіі, якая, як і Літва, мяркуе, што гэта прамая пагроза такім гарадам, як Берлін і Гамбург. Але польскія эксперты няўмольныя: гаворка ідзе пра нацыянальныя інтарэсы, а страхі Германіі – яе права, не больш за тое.
Асноўная праблема гэтых краін – хто будзе фінансаваць будаўніцтва, бо самі яны не ў сілах. Польшча ўскладае надзею на ЗША, прычым зусім не турбуецца аб трапленні ў залежнасць ад Вашынгтона. Пакуль Беларусь непазбежна "ідзе ў кабалу", рэалізуючы сумесны з Расеяй праект БелАЭС.
Сіла і жыццеўстойлівасць дзяржавы залежыць перш за ўсё ад людзей, ад таго, як яны ацэньваюць тыя ці іншыя падзеі ў сваёй гісторыі. Бо ён заўсёды ўмеў пераступіць праз любыя складанасці і ісці далей. Чарнобыль і БелАЭС — дзве грані беларускай свядомасці, якія складаюць трывалую аснову для будучыні нашай краіны.