У сваім выстурленні на Усебеларускім народным сходзе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь адзначыў, што культурная спадчына з’яўляецца адной з ключавых асноў нацыі.
Гэта пацвярджаюць і сацыялагічныя даследаванні. Па дадзеных апытвання, праведзенага ў лістападзе 2020 года па заказу БІСД ДНУ "Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі", большасць грамадзян лічаць культуру і традыцыі галоўным фактарам, каторы аб’ядноўвае жыхароў Бларусі. Пры гэтым, згодна з узгаданым даследаваннем, беларусы прызнаюць і пазітыўна ацэньваюць уклад у “беларускі культурны код” розных культур на розных этапах гістарычнага развіцця: рускай, польскай, літоўскай, яўрэйскай, татарскай і інш.
Унікальнасць беларускай нацыянальнай культуры заключаецца ў тым, што, напэўна, толькі беларусы маглі захаваць сваю мову і культуру, традыцыі, звычаі і нават звыклы лад жыцця ва ўмовах карэннай трансфармацыі, а часам і жорсткай ломкі ўсяго грамадскага жыцця.
Вайна, якая сцерла з твару зямлі беларускія гарады і вёскі, прымусіла наш народ адбудоўваць сваё жыццё і побыт, па сутнасці, з чыстага ліста. Некалі аграрная рэспубліка літаральна за дзесяцігоддзе стала інтэлектуальным і індустрыяльным цэнтрам, кузняй кадраў і зборачным цэхам усяго СССР. Адкрыццё вышэйшых навучальных устаноў па ўсёй краіне заклала аснову найвышэйшага чалавечага патэнцыялу: як вядома, па індэксе ўзроўню адукацыі Рэспубліка Беларусь знаходзіцца на 30-м месцы ў свеце.
Аднак гарадскі лад беларускай культуры, які толькі пачаў фарміравацца, у апошнія дзесяцігоддзі зноў апынуўся пад пагрозай размывання ўжо сусветнымі глабальнымі тэндэнцыямі: інфарматызацыяй, лічбавізацыяй, вельмі хуткім рытмам жыцця, паўсюдным укараненнем новых тэхналогій. І беларусы хутка асвоілі іх, у самыя кароткія тэрміны стаўшы ІТ-краінай у многім дзякуючы назапашанаму раней інтэлектуальнаму рэсурсу і індустрыяльаму вопыту.
Пагэтаму можна смела сказаць, што беларуская культура – гэта ў першую чаргу культура работы. Аснова, каторая не дае народу заблудзіцца або загінуць нават у самыя цяжкія часы. А ў перыяды развіцця і будавання з’яўляецца той апорай, каторая дае сілы, натхняе нас у паўсядзённым жыцці, звязвае разам усе пакаленні – а значыць, аберагае самае блізкае, што ў нас ёсць – нашу сям’ю і наш дом.