У ліпені 2024 года Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (далей – БІСД) афіцыйна далучыўся да Форуму ШАС у статусе Нацыянальнага даследчага цэнтра. Упершыню ў дадзенай якасці з спадарожным натхненнем і настроем мы рыхтуемся да ўдзелу ў юбілейным XX пасяджэнні Форуму ў г.Нью-Дэлі, якое запланавана на 21 – 22 мая 2025 года.
Варта адзначыць, што гісторыя ўзаемадзеяння БІСД з экспертнай супольнасцю ў рэгіёне ШАС пачала вярстацца практычна з моманту ўтварэння нашага інстытута (2019).
У 2019-2022 гадах камунікацыя ажыццяўлялася як на двухбаковай аснове з Нацыянальнымі даследчымі цэнтрамі краін-членаў і экспертна-аналітычнымі структурамі дзяржаў-назіральнікаў і партнёраў па дыялогу, так і на пляцоўцы Форуму ШАС. Акрамя таго, аналітыкі БІСД рэгулярна ўдзельнічаюць у штогадовых навукова-практычных канферэнцыях РАТС ШАС ў г.Ташкенце.
Партнёры БІСД з рэгіёна ШАС (Азербайджан, Кыргызстан, Расія, Узбекістан) прымалі актыўны ўдзел у Мінскіх міжнародных канферэнцыях па еўразійскай бяспецы ў 2023 і 2024 годзе, а таксама ў якасці міжнародных назіральнікаў на выбарах Кіраўніка дзяржавы ў студзені 2025 года. У сваю чаргу, аналітыкі БІСД удзельнічалі ў назіранні за выбарамі ў Азербайджане, Казахстане і Узбекістане. Такі фармат спрыяе фармаванню атмасферы давернасці, неабходнай для сумеснай генерацыі інавацыйных сэнсаў і ідэй у інтарэсах фарміравання прывабнага ладу будучага ШАС.
У рамках плана мерапрыемстваў iндыйскага старшынства ў арганізацыі дэлегацыя БІСД на чале з дырэктарам Алегам Макаравым у лютым 2023 года прыняла ўдзел у міжнароднай канферэнцыі аналітычных цэнтраў ШАС на тэму: "Уз'яднанне – амаладжэнне", якую бліскуча арганізаваў у г.Нью-Дэлі Індыйскі савет па міжнародных справах (ІСМС). На палях быў падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні паміж БІСД і ІСМС.
Яшчэ адным важным вынікам гэтага мерапрыемства стаў візіт у БІСД у красавіку 2023 года намесніка Генеральнага сакратара ШАС Рыгора Логвінава, які знаходзіўся ў Мінску з рабочым візітам.
У студзені 2025 года БІСД наведаў ужо Генеральны сакратар ШАС Нурлан Ермекбаеў, які ўзначальваў місію міжнародных назіральнікаў на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Рашэннем дырэктара БІСД у ліпені 2024 года створаны Цэнтр даследаванняў ШАС і БРІКС (далей – Цэнтр). У зацверджанай нядаўна Прэзідэнтам Беларусі "Стратэгіі ўдзелу Рэспублікі Беларусь у дзейнасці ШАС" зафіксавана, што Цэнтр забяспечвае каардынацыю экспертна-аналітычнай і навуковай працы, якая праводзіцца профільнымі навукова-даследчымі інстытутамі па ўсім комплексе пытанняў, звязаных з рэалізацыяй нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь у ШАС, уключаючы актуальныя аспекты ўнутранай і знешняй палітыкі, эканомікі і гуманітарнага трэка.
Цэнтр таксама выконвае функцыю працоўнага органа (Сакратарыята) Нацыянальнага даследчага цэнтра і непасрэдна ўзаемадзейнічае з Форумам ШАС.
У 2025 годзе знакавым, на наш погляд, праектам пад эгідай Цэнтра даследаванняў ШАС і БРІКС стаў цыкл тэматычных лекцый акрэдытаваных у Беларусі надзвычайных і паўнамоцных паслоў краін-членаў ШАС, які ў красавіку адкрыў афіцыйны прадстаўнік Кітая.
Рашэннем 23-га пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў (прэм'ер-міністраў) дзяржаў-членаў ШАС (СКУ, г.Ісламабад, 16.10.2024 года) БІСД стаў пастаянным членам Кансорцыума эканамічных аналітычных цэнтраў ШАС. У цесным узаемадзеянні з расійскім старшынствам Кансорцыума мы працуем над падрыхтоўкай штогадовага аналітычнага дакладу да 24-га пасяджэння СКУ ШАС, якое адбудзецца восенню гэтага года ў Маскве. Тэма даклада: "Прыярытэтныя напрамкі нарошчвання гандлёва-прамысловага супрацоўніцтва ў рэгіёне ШАС з улікам рэалізацыі мэт устойлівага развіцця дзяржаў-членаў".
Кіруючыся Рэгламентам Форуму ШАС, у мэтах забеспячэння якаснай каардынацыі ўзаемадзеяння па пытаннях ШАС навуковай супольнасці, вядучых даследчых, адукацыйных і экспертных цэнтраў, дзяржорганаў і інстытутаў грамадзянскай супольнасці, а таксама фарміравання адзіных прынцыпаў і падыходаў да пытанняў навукова-метадалагічнага і экспертна-аналітычнага суправаджэння працэсу ўдзелу Рэспублікі Беларусь у Арганізацыі прапрацоўваецца пытанне фарміравання пры БІСД як Нацыянальным даследчым цэнтры Грамадскага навукова-экспертнага савета па пытаннях ШАС.
Акрамя Форуму ШАС у рамках дадзенага кансультатыўна-дарадчага органа плануецца цэнтралізавана каардынаваць таксама даследчую працу па лініі Кансорцыума эканамічных аналітычных цэнтраў ШАС.
Наш Iнстытут таксама актыўна ўдзельнічае ў прапрацоўцы канцэптуальных дакументаў ШАС. Праз Нацыянальнага каардынатара па справах ШАС пры МЗС Беларусі перададзены прапановы БІСД у праекты ісламабадскага Камюніке па выніках 23-га пасяджэння СКУ ШАС, стратэгіі развіцця ШАС 2025-2035, а таксама Цяньцзіньскай дэкларацыі будучага саміту кіраўнікоў дзяржаў у Кітаі.
Прытрымліваючыся праактыўнай пазіцыі і практыка-арыентаванага падыходу, БІСД сфармаваў свой арыгінальны погляд на шляхі і меры далейшага развіцця і ўдасканалення механізму форуму ШАС, якія будуць агучаны па ходзе пасяджэння
і, спадзяемся, улічаны ў выніковым пратаколе.
Мы сардэчна дзякуем нашых паважаных партнёраў і сяброў з Цэнтра вывучэння ШАС пры Індыйскім савеце па міжнародных справах, дзеючага старшыні Форуму, і асабіста яго кіраўніка доктара Атара Зафара, за паслядоўную падтрымку нашых памкненняў на шляху да поўнафарматнага сяброўства ў гэтай важнай экспертна-кансультатыўнай платформе, а таксама за ласкавае запрашэнне прыняць удзел у юбілейным XX пасяджэнні.
У поўнай меры падзяляем філасофію ідэі "Увесь Свет – Адна Сям'я", якая уключана арганізатарамі ў слоган пасяджэння Форуму. Мяркуем, што гэтая фраза са свяшчэнага санскрыцкага тэксту, Маха-упанiшады, фундаментальнага прынцыпу індыйскай стратэгічнай культуры, у поўнай меры і найбольш дакладна адлюстроўвае дух і літару супрацоўніцтва на шырокай прасторы ШАС.