Каштоўнасці моладзі, яе погляды, інтарэсы і памкненні аказваюць істотны ўплыў на ўсё грамадства і працэсы, якія ў ім працякаюць. У актыўнае жыццё ўступае пакаленне, якое нарадзілася і вырасла ўжо ў незалежнай Беларусі. Не дзіўна, што на VI Усебеларускім народным сходзе маладзёжнай тэме надзелена асаблівая ўвага.
Сёння нашы юнакі і дзяўчаты спраўляюцца з самымі маштабнымі задачамі. Прыкметна вырасла за апошнія гады сацыяльная актыўнасць моладзі, яе аптымізм, энергія, грамадзянская пазіцыя, якія знаходзяць сваё выражэнне ў валанцёрстве, дабрачынных акцыях, адукацыйных і спартыўных мерапрыемствах, экалагічных ініцыятывах. Так, па дадзеных апытвання, праведзенага Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларуь у 2020 годзе, большасць маладых беларусаў (60 працэнтаў) на працягу апошняга года прымалі ўдзел у добраахвотных праектах, дзейнасці прафесійных і студэнцкіх саюзаў, фізкультурна-аздараўленчых клубаў, творчых калектываў і інш. Акрамя гэтага, у сучаснай моладзі паступова складваецца запыт на ўдзел у грамадска-палітычным жыцці, фарміруецца жаданне ўнесці свой пазітыўна ўклад у будучае краіны.
Усё гэта патрабуе ад дзяржавы і вядучых маладзёжных арганізацый больш цеснага супрацоўніцтва ў рашэнні агульных задач, сістэмнай работы, накіраванай на ўцягванне моладзі ў цікавыя і сацыяльна значныя праекты. Не трэба таксама забываць пра празрыстыя і дзеючыя сістэмы асабістага, адукацыйнага і прафесійнага росту – славутыя "сацыяльныя ліфты" і драйверы развіцця. Маладому чалавеку сёння важна быць упэўненым у тым, што поспех залежыць ад асабістай ініцыятывы і здольнасцей, умення максімальна эфектыўна раскрыць свой патэнцыял, праявіць сябе ў канструктыўнай і стваральнай дзейнасці. Як адзначаюць сацыяёлагі, на думку моладзі, каб гарантаваць сабе і сваёй сям’і забяспечаную будучыню, неабходна ў першую чаргу многа і настойліва працаваць (51 працэнт). Гэта падкрэсліў і Кіраўнік дзяржавы, выступаючы на VI Усебеларускім народным сходзе, што без цяжкай працы, здольнасцей і таленту, багацця ніколі не будзе.
Для моладзі важна бачыць канкрэтныя і зразумелыя магчымасці для пабудовы кар’еры і жыцця ў Беларусі. Калі найбольш ініцыятыўныя і таленавітыя маладыя людзі стануць незапатрабаванымі ў нас – яны будуць шукаць сябе за мяжой. Пагэтаму ні ў якім разе нельга ўпусціць моладзь. Трэба быць уважлівым да патрэб маладых людзей, прапаноўваць ім выразныя арыенціры для руху наперад і самарэалізацыі, аберагаць яе ад дэструктыўнага інфармацыйнага ўздзеяння.