Найбольш рэлевантныя тэмы ў замежнай медыяпрасторы тычыліся ўплыву каранавіруса на сусветную эканоміку і асноўныя таварна-сыравінныя, фондавыя і валютныя рынкі. Паказваецца на рэзкае падзенне кітайскага фондавага рынку пры адкрыцці бірж пасля завяршэння кітайскіх святаў (03.02.2020, пасля кітайскага Новага года). Абвал капіталізацыі рынкаў перавысіў больш за 350 млрд. долараў або каля 8-9%. Пры гэтым назіралася зніжэнне курсу юаня ў параўнанні з сусветнымі валютамі і падзенне коштаў на энергарэсурсы ў сувязі з падзеннем попыту з боку Кітая.
Шэраг медыярэсурсаў абмяркоўвалі навіну аб тым, што кітайскае кіраўніцтва змагло скарыстацца “інфармацыйнай панікай” на рынках і выкупіць па зніжаных цэнах акцыі тэхналагічных і вытворчых кампаній, размешчаных на тэрыторыі КНР. Адначасова кітайскія ўлады ўвялі ліміты на набыццё акцый замежнымі рэзідэнтамі на суму больш за 10 млн. даляраў, тым самым абмежаваўшы доступ замежных спекулянтаў да магчымасці скупкі кітайскіх актываў па заніжаным кошце.
На сваю карысць скарысталіся панікай, што нагняталася ў СМІ, на Захадзе. У еўрапейскіх СМІ актыўна абмяркоўваецца тэма ўвядзення новага спісу абмежаванняў (тэхрэгламентаў) на імпартаванае кітайскае харчаванне ў краіны ЕС у сувязі з высокім узроўнем недаверу да парадку выканання вытворцамі КНР эпідэміялагічных норм. Пры гэтым такія ж сумневы выказваюцца і ў дачыненні да прамысловых тавараў з Кітая: зафіксаваныя факты стрымлівання адгрузак кітайскіх кантэйнераў як у еўрапейскіх, так і ў амерыканскіх партах.
Паралельна адкрыта выказваюцца меркаванні розных даследчых цэнтраў аб неабходнасці больш жорсткай размовы з кітайскімі ўладамі для “адкрыцця” яго прамзон, партоў і іншых эканамічных зон і “запуску” туды міжнародных экспертаў.
Фактычна выразна вымалёўваецца трэнд на “ўзломванне” Кітая і дэвальвацыю яго статусу як сусветнай дзяржавы, спыненне палітыкі Сі Цзіньпіна, накіраванай на кансалідацыю/закрыццё краіны, правядзення ім унутраных чыстак і змены старой пракапіталістычнай (празаходняй) кітайскай наменклатуры.
У гэтым кантэксце каранавірус варта разглядаць як наступны пасля хваляванняў у Ганконгу ўдар па Кітаі для дэстабілізацыі ўнутранай абстаноўкі, росту нацыяналізму, незадаволенасці і дыскрэдытацыі палітыкі Сі Цзіньпіна і яго акружэння.
Пераход да жорсткіх метадаў інфармацыйнага ўздзеяння праз СМІ сведчыць аб нежаданні кансалідаваных сіл Захаду (ЗША, Вялікабрытанія) працягваць доўгія, знясільваючыя і нізкаэфектыўныя перамовы з Пекінам ў рамках г. зв. “гандлёвай вайны”.
Гэтыя прыкметы дазваляюць казаць пра ўжыванне дадзенымі сіламі ў дачыненні да Кітая новай стратэгіі, арыентаванай на хуткае “схлопванне” моцных пазіцый Кітая як фінансава-эканамічнага цэнтра і новай зоны інтэграцыі (Новы Шаўковы шлях – марскі і сухапутны). Пры гэтым такі падыход пераследуе асабліва меркантыльныя мэты карпарацый, накіраваныя на “вытаргоўванне” ад Пекіна новых саступак па доступе на ўнутраны кітайскі рынак і выцясненні з афрыканскага кантынента, з рынку здабычы рэдказямельных металаў і спыненне стварэння Кітаем альтэрнатыўных Суэцкаму каналу шляхоў дастаўкі грузаў з Азіі ў Еўропу (сухапутныя чыгуначныя і аўтапуці праз Кенію, Судан, Егіпет).
Падзеі з каранавірусам, далейшыя негатыўная інфармацыйная кампанія і спад рынкаў падобныя па сваім характары з метадамі т. зв. “опіумных войн” XIX стагоддзя, якія англасаксонскія кампаніі ўжывалі для атрымання згоды ад кітайскага імператара на доступ да кантынентальных партоў. Сутнасць войн – “падсаджванне” насельніцтва Кітая на опіум, а затым праява гатоўнасці аказаць садзейнічанне ў лячэнні жыхароў паднябеснай ад такой залежнасці.