Ад фактаў да глыбокага аналізу
Стратэгічнае мысленне, можна сказаць, дар божы. І не толькі інтэлектуальны, але і маральна-этычны. Бо аналітык мысліць не толькі сённяшнім днём, а глядзіць далёка ў будучыню. Як мінімум на адно, а то і два-тры пакаленні наперад. Натуральна, за такім гарызонтам яго не могуць хваляваць нейкія матэрыяльныя даброты ад свайго «таленту прадбачання», а толькі духоўныя: багацце і росквіт будучых пакаленняў. Ці ўспомняць яны добрым словам пра цяперашнія стратэгіі? А можа, праўнукі вырастуць няўдзячнымі. Такое таксама бывае. Але тут справа не ў нейкіх ушанаваннях у будучым, тут хаваецца рэальны, а не паказны патрыятызм. Пагэтаму на нядаўняй нарадзе Прэзідэнт жорстка ставіў пытанне аб рэалізацыі стратэгічных праектаў, без якіх можна страціць краіну. Зрэшты, стратэгічнае мысленне сёння як ніколі неабходна не толькі ў вытворчасці, але і ў развіцці фундаментальнай і прыкладной навукі (сённяшнія адкрыцці могуць камерцыйна паўнавартасна стрэліць праз 10-20 гадоў), у сферы дэмаграфіі, сацыяльным жыцці. А ў аснове стратэгіі і планаванні ляжыць разумны, пісьменны і эфектыўны аналіз бягучай сітуацыі з вызначэннем трэндаў на магчыма доўгую будучыню. Як гэтага дасягнуць? Што ў Беларусі ўжо ўмеюць нядрэнна рабіць, а якія накірункі яшчэ неабходна развіваць і ўдасканальваць?
Аб унікальнасці БІСД
Аналітыка, стратэгічныя распрацоўкі, прагназаванне – вельмі няпростыя віды дзейнасці
БІСД хутка споўніцца пяць гадоў. Не буду скромнічаць, нам удалося дабіцца пэўных дасягненняў. Але пакуль складана сказаць, што мы дасягнулі вяршыні майстэрства. Зрэшты, ці магчыма гэта ў прынцыпе? Аналітычныя службы, кажучы вобразна, падобны на веласіпед: чым вышэй хуткасць, тым ён больш устойлівы на трасе. Спыніўся – немінуча ўпадзе. Вось і БІСД нямала момантаў неабходна падцягнуць, паглыбіць, удасканаліць. Перш за ўсё ў галіне стратэгічнага аналізу, вызначэння трэндў. У нас ёсць пэўныя напрацоўкі, метадалогіі, але многае ў гэтым накірунку яшчэ прыйдзецца прапрацаваць. І наперадзе нас чакае нямала пакуль яшчэ непакораных вяршынь. Але, упэўнены, яны нам паддадуцца.
У доўгатэрміновым прагназаванні ёсць розныя методыкі. Мы іх ведаем, вывучаем, стараемся ўдасканаліць. Але аб’ектыўна: у сучасным свеце зрабіць больш-менш дакладны прагноз ці магчыма ў прынцыпе?
Цалкам лагічна, што беларускія канцэпцыі развіцця фарміруюцца зыходзячы з нацыянальных мэт, задач, запатрабаванняў. Зыходзячы, вядома, з аб’ектыўных дадзеных і меркаванняў. І далей вельмі важна выбудаваць стратэгіі, каб дабівацца жадаемага пры розных магчымых нечаканасцях, якія прыносіць нам рэальнасць ледзь не кожны дзень. І гэты падыход сябе цалкам апраўдвае. Ва ўсякім разе на сёння.
Адказная памылка
Чым яшчэ ўнікальная работа аналітыкаў – гэта вышэйшы ўзровень адказнасці. Бо на аснове іх даследаванняў прымаюцца важныя дзяржаўныя рашэнні. І чым вышэй узровень службовых асоб, у інтарэсах якіх працуюць аналітыкі, тым вышэй адказнасць. І, адпаведна, цана памылкі. Пагэтаму вельмі важна ў нашай прафесіі давер спажыўцоў да нашай інфармацыі.
З другога боку, кожны прафесіянал разумее: любы, самы вопытны, тытулаваны спецыяліст рана ці позна памыляецца. Проста зыходзячы з тэорыі верагоднасці немагчыма ўсё ўлічыць. Магчымасць аб’ектыўных памылак – адзін з выдаткаў прафесіі. Тым больш хваравіты, што пралікі аналітыка могуць класціся базісам у сур’ёзныя дзяржаўныя рашэнні, на якія вылучаюцца значныя рэсурсы. Але калі памылку немагчыма прадухіліць, то яе магчыма своечасова выявіць і сістэмна на яе рэагаваць. Такія механізмы ёсць. Нашы аналітычныя цэнтры вядуць улік «правільных прагнозаў», найбольш эфектыўных аналітыкаў, адсочваюць шэраг іншых важных прафесійных параметраў. Вельмі важна выкарыстоўваць інфармацыю і погляды з розных крыніц, супастаўляць іх, рабіць тыя або іншыя вывады. Калі неабходна – дадатковыя праверкі і разлікі, даследаванні. Словам, сапраўдны аналітык заўсёды павінен у сабе сумнявацца. А гэта не заўсёды проста для прафесійнага гонару: нічога чалавечае аналітыкам не чужое. І тут вельмі важны аспект маральна-этычны: калі пачуццё адказнасці будзе перасільваць нейкія асабістыя пачуцці.
БІСД займаецца аналітыкай аналітыкі. Гэта адна з форм і магчымасцей пазбегнуць памылкі. У нашай структуры працуе многа спецыялістаў з вучонымі ступенямі і званнямі, прызнаныя прафесіяналы ў пэўных галінах. Я, як дырэктар, паважаю гэту частку іх жыцця. І яны валодаюць магчымасцямі развівацца і рэалізоўваць свае навуковыя амбіцыі. Але калі гаварыць пра прафесійныя крытэрыі для супрацоўнікаў БІСД, то яны павінны перш за ўсё кансалідаваць у сябе погляды кампетэнтных людзей па той або іншай праблеме, вынікі даследаванняў. БІСД выкарыстоўвае шырокую сетку экспертаў у розных галінах. Але наш асноўны прынцып – тэхнакратычны падыход да любой інфармацыі. Нашы аналітыкі павінны правільна задаваць пытанні патрэбным людзям, сістэматызаваць атрыманыя дадзеныя, умець аддзяліць важнае ад няважнага, дакладнае ад недакладнага. І пасля фільтрацыі фактаў пакласці іх у трэнд. Гэта іх асноўная задача. Не асабісты погляд, а аналіз дадзеных, даследаванняў, поглядаў і фарміраванне нейкага аналітычнага выніку.
Канкурэнтная шматграннасць
Наш інстытут з’яўляецца ў сваім родзе ўнікальнай «фабрыкай думкі». Як мінімум па еўрапейскіх мерках. Большасць нашых калег спецыялізуюцца выключна на знешнепалітычным аналізе. Мы ж глыбока зазіраем і ва ўнутраныя палітычныя і сацыяльныя працэсы краіны. Інстытут аб’ядноўвае чатыры накірункі: знешняя палітыка, унутраная палітыка, эканоміка, сацыяльны накірунак; тэхнічная аналітыка і IT; рэгіёназнаўства і рэгіёналістыка. Такая шматвектарнасць стварае некаторыя арганізацыйна-адміністратыўныя складанасці. Але кіраўнічыя нюансы паспяхова рашаемы. Зато канцэнтрацыя пад адным аналітычным дахам розных накірункаў дае сур’ёзную сінэргію. Нашы падраздзяленні не існуюць разрознена, знаходзяцца ў пастаянным узаемадзеянні і рабочых кантактах. Пагэтаму аналітыкі БІСД прадстаўляюць краіну цалкам: яе становішча ў знешнім свеце, поспехі і складанасці ва ўнутраным развіцці. Нашы супрацоўнікі часта ездзяць у камандзіроўкі, наведваюць прадпрыемствы, дзяржаўныя ўстановы. Пагэтаму яны разумеюць узровень развіцця, скажам, машынабудавання, металургіі, нафтахіміі і іншых галін. Іх недахопы і перавагі. І ў гэтым наша сіла. На шэраг праблем мы можам зірнуць комплексна, з улікам фактараў знешняга контуру, унутраных вектараў, сацыяльных аспектаў і цалкам, і ў рэгіянальным разрэзе. Гэта вельмі важна як для падрыхтоўкі аналітычных дакументаў, так і выступленняў нашых экспертаў на розных міжнародных пляцоўках. Ёсць паняцце «экспертная дыпламатыя». І на яе палях разварочваюцца гарачыя дыскусіі, якія потым выходзяць у грамадскую прастору. І калі прыходзіцца, нашы спецыялісты надзейна адлюстроўваюць інфармацыйна-экспертныя атакі на Беларусь, так як цалкам валодаюць сітуацыяй не толькі па знешняй, але і па ўнутранай палітыцы краіны. У гэтым наша перавага перад калегамі са многіх дзяржаў. І дыпламатаў БІСД немагчыма збіць нейкай фэйкавай інфармацыяй, недакладнай статыстыкай, нейкімі сацыялагічнымі пошукамі.
Дзякуючы задуме Прэзідэнта, садзейнічанню яго Адміністрацыі БІСД пабудаваны і ўсталяваны такім чынам, што з намі шчыльна ўзаемадзейнічаюць усе органы ўлады. І цэнтральныя, і рэгіянальныя. З усімі пабудаваны партнёрскія, эфектыўныя ўзаемаадносіны. Вельмі якаснае ўзаемадзеянне склалася з саветам Рэспублікі. Гэта дазваляе нам упэўнена сябе адчуваць, атрымоўваць усю неабходную інфармацыю, мець зносіны з любымі структурамі: дзяржаўнымі, грамадскімі, камерцыйнымі.
Аб аналітычнай незалежнасці
Наяўнасць уласных аналітычных служб - важны фактар нацыянальнага суверэнетэту. Заўсёды ёсць спакуса скарыстацца вынікамі даследаванняў буйных міжнародных арганізацый, кансалтынгавых кампаній з сусветным імем, нейкіх асобных спецыялістаў. І гэта ўласціва не толькі Беларусі. Ва ўсіх дзяржавах ёсць праблема "схільнасці да чужых меркаванняў". Напэўна, яны здаюцца больш незалежным поглядам з боку.
Але ў гэтым выпадку існуе шэраг рызык. "Чужыя" аналітыкі працуюць на пэўных заказчыкаў. Дапусцім, на буйныя транснацыянальныя карпарацыі. Ці будуць іх вывады цалкам справядлівыя для Беларусі зыходзячы з яе нацыянальных мэт і задач? Вельмі сумнеўна. У чыстым выглядзе чужая аналітыка бяспечна. Тым больш што магчымы маніпуляцыі, дэзінфармацыя і іншыя дэструктыўныя дзеянні ў межах існуючага сёння супрацьстаяння.
Ёсць вялікая праблема сучаснай заходняй аналітыкі. Яна не займаецца прагнозам, а толькі мадэляваннем будучыні - такой, якая выгадна і якую хацелася б бачыць. Заходнія аналітыкі карыстаюцца сваім аўтарытэтам, стараюцца запраграмаваць спажыўца інфармацыі, маніпуляваць ім. І такім чынам дабівацца высокай ступені рэальнасці сваіх прагнозаў. Гэтым грашаць нямала аналітычных цэнтраў. Часам давер да "прагнозаў" такіх аналітычных кампаній падае, тады яны яго назапашваюць, выкарыстоўваюць піар. А потым зноў пачынаюць прадаваць свой аўтарытэт. Гэты працэс бясконцы.
Менавіта пагэтаму неабходны нацыянальныя аналітычныя службы. БІСД актыўна супрацоўнічае з "фабрыкамі думкі" з іншых краін. Мы абменьваемся меркаваннямі. Мы вывучаем чужы вопыт, самыя разнастайныя даследаванні. Але чужыя меркаванні мы заўсёды праламляем зыходзячы са сваіх метадалогій, аналізуем аналітыку, робім папраўкі "на вецер". Выслухоўваем, давяраем, але правяраем. Добра, што такія метадалогіі ў нас распрацаваны і мы можам аддзяліць зерне ад пустазелля.
Добрасумленная аналітыка - інтэрнацыянальная прафесія.
Аб міжнародным супрацоўніцтве
Упэўнены, што, прайшоўшы па спіралі віток канфрантацыі, якая намячаецца, чалавецтва ўсё роўна вернецца да супрацоўніцтва. І ўпэўнены, што адымі з першых на перадавой наладжвання супрацоўніцтва ў новым фармаце будуць аналітычныя службы. Менавіта яны будуць шукаць аптымальныя шляхі аднаўлення ўзаемадзеяння. Для экспертнай дыпламатыі вельмі важна падтрымліваць узровень даверу на міжнародным узроўні.
У БІСД склалася шчыльнае ўзаемадзеянне з калегамі ў межахАДКБ, ЕАЭС. Зразумела, найбольш шчыльнае ўзаемадзеянне - у межах Саюзнай дзяржавы. Заключаны цэлы шэраг двухбаковых дамоўленасцяў з "фабрыкамі думкі" з многіх краін. Нас слухаюць, чуюць і давяраюць. Пагэтаму нам удалася ўнікальная ініцыятыва: правесці міжнародную канферэнцыю "фабрык думкі" ў Мінску 25-26 кастрычніка. Якая ў яе мэта? Перш за ўсё абмяняцца прафесійнымі дасягненнямі і інавацыямі.
Нашаму інстытуту ёсць пра што расказаць калегам. І для нас, несумненна, важны і каштоўны іх вопыт.
Адна з важных тэм, якую мы плануем узняць на канферэнцыі, - маральна-этычны прафесійны кодэкс аналітычных службаў. У прыватнасці, БІСД свята прытрымліваецца прынцыпаў сумленнасці ў выкладанні фактаў, выключаючы наўмысную іх падтасоўку і скажэнне. Аналітык павінен быць справядлівым у адносінах да спажыўцоў інфармацыі, не спрабаваць імі маніпуляваць і выдаць, выкарыстоўваючы свой аўтарытэт, жадаемае за сапраўдне. Неабходна абмеркаваць яшчэ цэлы шэраг аспектаў работы аналітычных службаў, якія дазволілі б зблізіцца для пошуку ўзаемавыгадных рашэнняў на нацыянальных і рэгіянальных узроўнях. Трэба адзначыць, што Беларусі ўдалося захаваць свой імідж добрапрыстойнай, міралюбівай, дагавораздольнай, адказнай дзяржавы і на міжнароднай арэне. У кулуарах гэта прызнаюць нават прадстаўнікі, якія ў адкрытую дазваляюць сабе дастаткова шалёныя выпады. І аб'ектыўна ў нас ёсць усе магчымасці стаць цэнтрам прыцягнення працэсаў інтэграцыі і ўзаемадзеяння новай эпохі.