Алег Макараў
Aртыкулы
Выступленні ў СМІ
Макараў Алег Сяргеевіч, дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, заснаванага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 49 ад 12 лютага 2019.
- БІЯГРАФІЯ
-
Нарадзіўся 22 траўня 1974 года ў горадзе Гродна.
- АДУКАЦЫЯ
-
Скончыў юрыдычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці правазнаўства.
Доктар юрыдычных навук, дацэнт. Абараніў дысертацыю ў Інстытуце дзяржавы і права Расійскай акадэміі навук па спецыяльнасці «інфармацыйнае права». Настрыфікаваная ў Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь.
- НАВУКОВЫЯ ІНТАРЭСЫ
-
- Міжнароднае права;
- Iнфармацыйнае права;
- Iнфармацыйная бяспека;
- Тайназнаўства;
- Тэорыя арганізацыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь;
- Аналітыка.
- КАР'ЕРА
-
З 12 лютага 2019 году - дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў
Раней узначальваў Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь.
Уваходзіць у склад экспертных саветаў:- Навукова-экспертнай групы пры Дзяржаўным сакратарыяце Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь;
- Міжведамаснай камісіі па бяспецы ў інфармацыйнай сферы пры Дзяржаўным сакратарыяце Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь;
- Экспертна-кансультатыўнага савета пры Савеце Парламенцкай Асамблеі АДКБ; рабочай групы адкрытага складу па дасягненнях у сферы інфарматызацыі і камунікацый у кантэксце міжнароднай бяспекі (РГАС), зацверджанай рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН 73/27.
Член экспертнага савета Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь па юрыдычных навуках; Савета па абароне дысертацый па юрыдычных навуках К 07.02.01 пры Нацыянальным цэнтры заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь..
- ПРАЦЫ
-
Аўтар мноства навуковых публікацый па міжнароднаму і інфармацыйнаму праву, інфармацыйнай бяспецы, тайназнаўству, тэорыі арганізацыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку выдадзеных за мяжой, а таксама манаграфій і навучальных дапаможнікаў.
З'яўляецца адным з распрацоўшчыкаў Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Беларусі, Стратэгіі забеспячэння інфармацыйнай бяспекі дзяржаў - удзельніц СНД; мадэльных законаў дзяржаў - удзельніц СНД «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі", "Аб крытычна важных аб'ектах інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры».