Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2022 год аб’яўлены Годам гістарычнай памяці. У гэтай сувязі важна падвесці некаторыя вынікі года адыходзячага, абазначыўшы трэнды, характэрныя як для беларускай палітыкі памяці, так і палітыкі памяці краін-суседзяў.
Падзеі і юбілейныя гістарычныя даты 2021 года зноў сталі повадам для сучасных інтэрпрэтацый, якія выклікаюць грамадскі рэзананс не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Працягнулі сваё развіццё трэнды, абазначаныя намі ў 2020 годзе, паявіліся і новыя. Нязменнымі застаюцца тыя абставіны, што асэнсаванне і пераасэнсаванне падзей мінулага напрамую закранаюць беларускую гістарычную палітыку, патрабуючы яе пастаяннай карэктыроўкі. У сучасных умовах гэта адзін з фактараў, які садзейнічае захаванню і ўмацаванню гістарычнай памяці беларусаў.
Тэматыка Вялікай Айчыннай вайны зноў аказалася ў цэнты ўвагі. «Вайна памяці», якая разгарэлася між краінамі калектыўнага Захаду і Расіяй пасля прыняцця Еўрапарламентам рэзалюцыі «Аб важнасці еўрапейсай памяці для будучыні Еўропы»(2019), якая распакавала трэнд об «роўнай адказнасці» Савецкага Саюза за развязванне Другой сусветнай вайны побач з нацысцкай Германіяй, перайшла ў зацяжную фазу «халоднага» супрацьстаяння. Кожны з бакоў застаўся пры сваім меркаванні.
Як і ў 2020 годзе, Рэспубліка Беларусь актыўна падтрымала пазіцыю расійскага боку. Асаблівасцю сітуацыі для нашай краіны сталі тыя абставіны, што чарговыя спробы перагляду і гістарычнай рэвізіі падзей пачатковага перыяду Вялікай Айчыннай вайны прайшлі на фоне інфармацыйнага супрацьстаяння Беларусі з краінамі ЕС і перш за ўсё сваімі суседзямі – Польшчай, Літвой, Латвіяй.
Пачатак Вялікай Айчыннай вайны ацэньваецца краінамі Захаду выключна ў кантэксце гісторыі Другой сусветнай вайны, прычым кан’юнктурна і перадузята: «адзін з віноўнікаў» развязвання сусветнай бойкі (нацысцкая Германія) напала на «былога саюзніка і другога віноўніка» пачатку Другой сусветнай вайны (сталінскі Савецкі Саюз). Для краін Балтыі дата 22 чэрвеня стала «традыцыйным» зручным повадам раскруткі тэмы «акупацыі» Прыбалтыкі ў 1940 годзе і 80-годдзя «чэрвеньскай дэпартацыі» 1941 года – арганізаванага ў самы пярэдадзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны ўладамі СССР прымусовага высялення з заходніх прыгранічных тэрыторый краіны, далучаных у выніку «польскага паходу РСЧА» ў верасні 1939 года, і ўключэння прыбалтыйскіх краін у Савецкі Саюз. На думку сучасных гісторыкаў прыбалтыйскіх дзяржаў, гэта дэпартацыя з’явілася злачынствам супраць чалавечнасці і актам генацыду.
Асаблівасцю сумнага юбілею 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны з’явілася сітуацыя фактычнай кан’юнктурнай салідарызацыі ўкраінскай палітыкі памяці з заходнім наратывам. Украінскім уладам да сённяшняга часу не ўдалося забяспечыць адзінства ў трактоўцы і пераасэнсавання грамадствам гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў процівагу беларускай і расійскай прынцыповай пазіцыі аб недапушчальнасці вольнага трактавання гэтага важнага гістарычнага перыяду і спроб рэабілітацыі нацызму. З аднаго боку, на фоне даволі маштабнага святкавання ў маі 2021 года неафіцыйнага Дня Герояў 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны ва Украіне засталося фактычна незаўважаным. З другога – не атрымаў належнага асвятлення і юбілей абвяшчэння ў чэрвені 1941 года ў Львове са згоды германскіх акупацыйных улад аунаўскага «незалежнага Украінскага дзяржаўнага праўлення». Мяркуем, што прычынай таму маглі стаць «нязручныя» факты ўдзелу членаў АУН у знішчэнні яўрэйскага насельніцтва акупіраванага нацыстамі Львова.
З нагоды 80-годдзя нападу Германіі на СССР 15 нямецкіх экспертаў па гісторыі Усходняй Еўропы ў ХХ стагоддзі звярнуліся да германскіх улад і грамадскасці і заявілі, што лічаць «...абавязкам нямецкага грамадства падумаць і абмеркаваць, як мы можам у XXI стагоддзі разам з беларускім грамадствам захаваць памяць аб злачынствах і разбурэннях, здзейсненых на тэрыторыі тагачаснай БССР» нацыстамі. Адначасова з гэтым аўтары выразілі заклапочанасць дзяржаўнай гістарычнай палітыкай у Рэспубліцы Беларусь, дзе гісторыя Другой сусветнай вайны нібы выкарыстоўваецца ўладамі як палітычная зброя для дыскрэдытацыі дэмакратычнага руху.
Ініцыятарам звароту прыйшоў афіцыйны адказ з Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад вядучых гісторыкаў Вялікай айчыннай вайны, каторыя адзначылі, што «...ў заяве адсутнічае заклапочанасць у тым, што сёння сусветнае грамадства забывае трагедыю Другой сусветнай вайны і «спаўзае» да паўтарэння трагедыі новай вайны». Акрамя таго, у адказе было падкрэслена, што нямецкія гісторыкі спрабуюць уцягваць навуковую грамадскасць у бесперспектыўную дыскусію, а не рашаць канкрэтныя навуковыя праблемы.
Прыведзены прыклад стаў пацверджаннем абазначанага яшчэ ў 2020 годзе трэнда «сек’юрытызацыі гістарычнага мінулага», яго маштабнага, доўгатэрміновага, накіраванага і ўзрастаючага характару развіцця.
У Польшчы ўсталявалася другая традыцыя, у якой даты 22 чэрвеня не існуе ў прынцыпе. Трагедыя Другой сусветнай вайны ў польскім наратыве трывала асацыіруецца з падзеямi 1 верасня (нападзенне Германіі) і 17 верасня (пачатак «савецкай ваеннай агрэсіі»)1939 года.
У сваю чаргу Расійская Федэрацыя падышла да ацэнкі 80-годдзя Вялікай Айчыннай вайны на хвалі выбудоўвання новага этапа гістарычнай палітыкі. У лістападзе 2020 года пачалося актыўнае развіццё новага ўласнага трэнда расійскай палітыкі памяці – прызнання нацысцкай акупацыйнай палітыкі на тэрыторыі СССР генацыдам.
Напярэдадні трагічнага юбілею пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў Расіі актыўна анансіравалася інфармацыя аб устаноўцы ў Гатчынскім раёне закладнога каменя, якая мае адбыцца 21 чэрвеня 2021 года на месцы будучага мемарыялу мірным грамадзянам Савецкага Саюза, якія сталі ахвярамі генацыду ў гады вайны. Ініцыятары будаўніцтва акцэнтавалі ўвагу на тым, што мемарыял бачыцца не як нацыянальны расійскі, а як помнік міжнароднага маштабу.
Прайшоўшы юбілей адкрыў магчымасць пераасэнсавання даты 22 чэрвеня 1941 года для беларускай гістарычнай палітыкі. У маштабах Савецкага Саюза падзеі пачатку Вялікай Айчыннай вайны, звязаныя ў тым ліку з «хуткім» захопам тэрыторыі Беларускай ССР, былі жорсткім паражэннем. Але ў кантэксце беларускай гісторыі беспрэцэндэнтныя прыклады гераізму савецкіх воінаў, партызан, падпольшчыкаў і мірных жыхароў дазваляюць трансліраваць беларускаму грамадству і за яго межамі сэнсы, звязаныя з роллю захопленай, але няскоранай Беларусі, і фарміраваннем лепшых рыс беларускай нацыі, якая змагла выстаяць ва ўмовах поўнай акупацыі і мэтанакіраванай палітыкі генацыду.
Сучасная беларуская гісторыяграфія папоўнілася новымі навуковымі публікацыямі, якія раскрываюць малавядомыя старонкі пачатковага перыяду ВАВ.
У савецкі перыяд укараніўся тэрмін «абараняльныя баі войск Заходняга фронту». Сучасныя даследаванні гісторыкаў дазваляюць гаварыць аб Беларускай стратэгічнай абараняльнай аперацыі. Асобнымі яе часткамі з’яўляюцца Беластоцкая бітва, абарона Мінска, Полацка, Віцебска, Лепельскі контрудар. Побач з гераічнай абаронай Магілёва заслугоўваюць увагі знакавыя і гераічныя эпізоды дзеянняў савецкіх войск на Гомельскім накірунку ў чэрвені-жніўні 1941 года (контрудар у раёне Жлобіна і Рагачова, рэйд па тылах нямецкіх войск зводнай кавалерыйскай групы генерала Гарадоўнікава), а таксама сама абарона Гомеля.
Нягледзячы на тое, што савецкія войскі змушана пакінулі тэрыторыю Беларусі, ваеннай катасрофы не здарылася. Упартыя баі на беларускай зямлі адыгралі важную ролю ў зрыве плана «бліцкрыга». Новыя акцэнты на інтэрпрытацыі падзей 1941 года здольны не толькі ўкараніцца ў масавай гістарычнай свядомасці, але і абараніць яго ад негатыўнага ўздзеяння мэтанакіравана распаўсюджваемых гістарычных міфаў.
Уключэнне ў чэрвені 2021 года Беларуссю ў каляндар дзяржаўных свят новай даты – Дня народнага адзінства, прымеркаванага да вызваленчага паходу войск Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь, які пачаўся 17 верасня 1939 года – выклікала даволі негатыўную рэакцыю з польскага боку. Беларускі бок абвінавацілі ў праслаўленні савецкай спадчыны, спробе «адрэзаць Беларусь ад яе сапраўдных каранёў». Польскі інстытут нацыянальнай памяці назваў дату 17 верасня сімвалам злачыннага супрацоўніцтва Гітлера і Сталіна ў падпарадкаванні свабодных народаў Еўропы («дзень двух таталітарных рэжымаў»).
Некалькі іншы абарот атрымаў трэнд гераізацыі антыкамуністычнага «руху супраціўлення» ў краінах Усходняй Еўропы, у тым ліку і ў суседзяў Беларусі, які актыўна прасоўваецца ў 2020-2021 гадах у еўрапейскім наратыве. У чэрвені 2021 года Прэзіднт польшчы Анджэй Дуда асабіста ўшанаваў памяць забітых «праклятымі салдатамі» пад камандаваннем Ромульда Райса («Бурага») ў студзені – лютым 1946 года праваслаўных беларусаў – жыхароў Беластокшчыны. У пэўнай ступені можна сцвярджаць, што Польшча фактычна прызнала факт знішчэння этнічных беларусаў удзельнікамі пасляваеннага польскага антыкамуністычнага супраціўлення, а Р.Райса, якога яшчэ нядаўна ў Польшчы спрабавалі рэабілітаваць, - ваенным злачынцам. Беларускае грамадства і ўлада з разуменнем успрынялі ўчынак Анджэя Дуды. Праўда, засталося адкрытым пытанне, ці стане дадзены крок паваротным момантам у польскай гістарычнай палітыцы, якая праслаўляе «праклятых салдат»
У межах мэтанакіраванай рэалізацыі беларускай гістарычнай палітыкі атрымалі юрыдычнае замацаванне негатыўныя наступствы дзейнасці антысавецкага ўзброенага падполля на тэрыторыі Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны і ў пасляваенны перыяд. Зноў прыняты беларускім парламентам закон ацаніў іх як генацыд беларускага народа. Гэта стала лагічным завяршэннем раней абаснаванага падыходу аб тым, што дзеянні польскага антысавецкага ўзброенага падполля, АУН–УПА, прыбалтыйскіх «лясных братоў» на тэрыторыі Беларускай ССР насілі не толькі антысавецкі характар, але і антыбеларускі, накіраваны фактычна на знішчэнне нацыянальна-дзяржаўнай ідэнтычнасці беларусаў.
Такім чынам, зыходзячы з аналізу трэндаў гістарычнай палітыкі, характэрных для Беларусі і яе суседзяў у мінулым годзе, можна сцвярджаць, што аб’яўленне 2022 года Годам гістарычнай памяці стала цалкам заканамерным, а не выпадковым палітычным рашэннем.