Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў вывучаюцца меркаванні грмадзян у сельскай мясцовасці адносна якасці беларускіх тавараў і паслуг. У аб’яўлены кіраўніком дзяржавы Год якасці гэтаму пытанню будзе надавацца пільная ўвага.
Як паказваюць даследаванні, якія праводзіліся сярод грамадзян, што пражываюць у сельскай мясцовасці, большасць з іх (88% рэспандэнтаў) ацэньваюць якасць беларускіх тавараў цалкам як высокую і толькі 1,3% – як нізкую.
Рэспандэнтам было прапанавана адказаць на пытанне “Што першае прыходзіць вам на розум, калі вы чуеце спалучэнне “беларускі брэнд”?” Пры гэтым варыянты адказу не прапаноўваліся (так званае адкрытае пытанне). Вось што адказалі грамадзяне. Аказваецца, што галоўная асацыяцыя сельскіх жыхароў, звязаная з беларускім брэндам – гэта якасць тавараў. Сярод папулярных варыянтаў адказаў – “Гэта самае лепшае”, “Нешта моднае”, “Гордасць за Беларусь”, “Усё добрае”, “Тое, чым я карыстаюся”, “Тое, што хочацца насіць”, “Беларускае ёсць беларускае, гэта задавальняе”, “Значыць наша, айчыннае, роднае”, “Чысціня, вельмі смачныя прадукты”. Сустракаліся і вельмі вобразныя ўяўленні - “нешта льняное”, “бульба”, “дранікі”, “Белавежская пушча”.
У ліку “народных” марак вытворцаў, якія прыгадваліся рэспандэнтамі часцей за іншыя, названы “Світанак”, “Купалінка”, Mark Formelle, БелАЗ, МАЗ і трактар “Беларус”, гадзіннік “Прамень” , “Гарызонт”, “Савушкін прадукт”, “Сноў”, “Чырвоны пішчавік”.
А вось якасцю абслугоўвання задаволены не ўсе рэспандэнты. Сярод пажаданняў - павысіць асартымент прапаноўваемых прамысловых і харчовых тавараў (асабліва тых, што ўваходзяць у набор аўталавак), вывучаць сезонныя попыты пакупнікоў (напрыклад, вясной пашыраць продаж расады і насення), спыняць продаж тавараў, у якіх выйшаў тэрмін продажу. Улік на месцах выказаных пажаданняў будзе садзейнічаць не толькі павышэнню якасці гандлю ў сельскай мясцовасці, але і цалкам якасці жыцця грамадзян.
Тэлефоннае апытанне “Сацыяльнае самаадчуванне і бягучыя запыты жыхароў сельскай мясцовасці Рэспублікі Беларусь” праведзена па заказу БІСД ДНУ “Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі” ў кастычніку 2023 года. Выбарка - 700 рэспандэнтаў, рэпрэзентатыўна па полу, узросту і месцы жыхарства грамадзян.