Сёння Магілёўская вобласць валодае дастатковым інвестыцыйным патэнцыялам. Пра гэта сведчыць шэраг эканамічных паказчыкаў.
У студзені-ліпені 2023 года вобласць пераламіла адмоўную дынаміку па прыцягненні інвестыцый 2022 года. Выкарыстана 1336 млн. рублёў інвестыцый у асноўны капітал, або ў супастаўных цэнах 109,7% да ўзроўню студзеня-ліпеня 2022 года. Тэмп задае будаўнічая галіна. За 7 месяцаў 2023 г. у эксплуатацыю ўведзена 177,7 тыс.квадратных метраў жылля, што складае 145% да ўзроўню студзеня-ліпеня 2022 г.
Уносіць свой уклад Магілёўскі рэгіён і ва ўмацаванне тэхналагічнага суверэнітэту дзяржавы шляхам стварэння новых індустрыяльных магутнасцей і перадавых тэхналогій. У зададзеным тэмпе рэалізуецца праект па арганізацыі вытворчасці камплектуючых для нафтахімічнага, газатранспартнага і льноперапрацоўчага абсталявання і прадпрыемстваў дакладнай механікі на базе УПНВП «Тэхналіт» у г.Магілёве. Здача аб’екта ў эксплуатацыю запланавана на 2-і квартал 2024 года, але ўжо зараз выраблена і адгружана новай прадукцыі і камплектуючых на суму 1499,89 тыс.рублёў. Уся прадукцыя – імпартазамяняльная.
Вядзецца стварэнне новай вытворчасці – смеццеперапрацоўчага завода для г.Бабруйска на базе КУП «Магілёўскае абласное ўпраўленне капітальнага будаўніцтва». Сёння будаўнічая гатоўнасць аб’екта звыш за 80%, тэхналагічная – ад 60% да 100% . Сярод інвестпраектаў, рэалізаваных па праграме «Адзін раён – адзін праект», – новы цэх з устаноўкай лініі гранулявання па перапрацоўцы разнастайнай другаснай сыравіны ў г. Круглае на базе ГАА «Завод па перапрацоўцы другасных рэсурсаў «Усходні» (уведзены ў эксплуатацыю ў маі 2023 г.).
Некалькі праектаў па развядзенні рыб каштоўных парод у Хоцімскім, Краснапольскім, Чэрыкаўскім раёнах плануецца ўключыць у Праграму Паўднёва-Усходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці з прыцягненнем фінансавання ГАА «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь».
У цэлым інвестыцыйная актыўнасць і рэалізацыя інвестыцыйных праграм на Магілёўшчыне адбываецца ў рэжыме пошуку і прапрацоўцы праектаў з асаблівым акцэнтам на экспертызу і ацэнку канчатковага выніку, што сведчыць пра разуменне адказнасці ўдзельнікаў за вынік у сярэднетэрміновай і доўгатэрміновай перспектыве