У Мінску адбылася навукова-практычная канферэнцыя «Стратэгічны аналіз і прагназаванне. Беларусь у глабальным свеце». Арганізатарам сустрэчы выступіў Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (БІСД), які ў межах сваёй кампетэнцыяі актыўна ўключыўся ў прапрацоўку ініцыятыў пра неабходнасць умацавання прагнозна-аналітычнага складніка.
На працягу апошніх гадоў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка рэгулярна выступае з ініцыятывамі аб неабходнасці ўмацавання прагнозна-аналітычнага складніка ў дзейнасціАДКБ, робячы акцэнт на нарошчванні інстытуцыянальнага патэнцыялу ў гэтай сферы. Як заявіў беларускі лідар, «бачым у гэтым залог якасных намаганняў арганізацыі і больш эфектыўнага рэагавання на ўзнікаючыя выклікі і пагрозы бяспекі. Гэта дазволіць аб’яднаць навукова-экспертны патэнцыял нашых краін у імя забеспячэння міру і бяспекі». Акрамя таго, на саміце ЕАЭС у Бішкеку ў снежні мінулага года кіраўнік дзяржавы выказаў ініцыятыву аб правядзенні сумеснага саміту кіраўнікоў дзяржаў ЕАЭС, ШАС і БРІКС. Кіруючыся ўстаноўкамі Прэзідэнта, БІСД у межах сваёй кампетэнцыі актыўна ўключыўся ў прапрацоўку гэтых ініцыятыў. Важным прамежкавым вынікам гэтай работы стала правядзенне 25 кастрычніка 2023 года ў Мінску навукова-практычнай канферэнцыі «Стратэгічны аналіз і прагназаванне. Беларусь у глабальным свеце».
У экспертнай дыскусіі, фармат якой быў першапачаткова вызначаны як сустрэча сяброў і аднадумцаў, апроч прадстаўнікоў аналітычных службаў вядучых органаў дзяржкіравання, таксама ўдзельнічалі замежныя партнёры БІСД: кіраўнікі і эксперты Венгерскага інстытута міжнародных адносін, Цэнтра даследаванняў Расіі і краін СНД Інстытута еўрапейскіх даследаванняў В’етнамскай акадэміі грамадскіх навук, Інстытута палітычных і міжнародных даследаванняў пры МЗС Ірана, Казахстанскага інстытута стратэгічных даследаванняў пры Прэзідэнце Казахстана, Нацыянальнага інстытута стратэгічных даследаванняў пры Прэзідэнце Кыргызстана, Эмірацкага цэнтра стратэгічных даследаванняў, Інстытута сусветнай эканомікі і міжнародных адносін Расійскай акадэміі навук, расійскага Каспійскага інстытута стратэгічных даследаванняў, Цэнтра еўразійсіх даследаванняў Турцыі (AVIM), Інстытута стратэгічных і міжрэгіянальных даследаванняў пры Прэзідэнце Узбекістана, а таксама СакратарыятаАДКБ.
Такім чынам, геаграфія ўдзельнікаў канферэнцыі выдатна ахоплівала прасторуАДКБ, ЕАЭС, ШАС і БРІКС. Пры першым набліжэнні такі фармат можна разглядаць як міні-саміт, пра які гаварыў Прэзідэнт Беларусі. І гутарка там ішла якраз пра неабходнасць аб’яднаць навукова-экспертны патэнцыял краін-аднадумцаў у інтарэсах рашэння агульных праблем і задач.
У межах мерапрыемства БІСД прэзентаваў напрацаваныя прафесійныя фішкі ў сферы метадалогіі аналітычнай дзейнасці. Парадак быў стуктураваны на шэсць тэматычных сэтаў, у ходзе якіх разгледжаны наступныя аспекты: асаблівасці аналітыкі, яе роля і месца ў сучасным свеце, міжнароднае супрацоўніцтва; удзел аналітыкаў у дыягностыцы праблем развіцця рэгіёнаў краіны, а таксама ў маніторынгу самаадчування беларускага грамадства; камунікацыя і ўзаемадзеянне аналітыкаў з асобамі, якія прымалі рашэнні; нюансы работы аналітычных службаў з вялікімі дадзенымі, тэхналогіямі, статыстыкай і сацсеткамі; праблемы падбору і падрыхтоўкі кадраў для аналітычных службаў; узаемадзеянне аналітыкаў з навуковымі інстытутамі, грамадзянскай супольнасцю і экспертнай супольнасцю.
Падчас абмеркавання падкрэслена, што сучасны свет сутыкаецца з мноствам праблем, якія прывялі да крызісу шматбаковасці і глабальнага кіравання. Складанасць бягучай сітуацыі прад’яўляе новыя патрабаванні да ўзроўню разумення нелінейнасці і ўзаемазвязанасці працэсаў. Кардынальна змяніць сітуацыю здольны інавацыйныя ідэі і сэнсы, якія адыгрываюць ключавую ролю ў фарміраванні новага фармата як міжнародных адносін, так і ўнутрыпалітычнага развіцця краіны. Генерыраванне такіх ідэй немагчыма без выкарыстання інструментарыя стратэгічнага прагназавання і бачання вобліку будучыні. Пры гэтым важна, каб яны базіраваліся на надзейных, навукова абаснаваных даследаваннях і аналізе, а таксама шырокім міжнародным супрацоўніцтве.
У гэтай сувязі заканамерна паяўленне на прасторыАДКБ, ШАС і БРІКС супольнасцей дзяржаў-аднадумцаў, сістэмнага запыту асоб, прымаючых рашэнні, на якасную экспертызу для разумення глыбіннай сутнасці працэсаў, якія адбываюцца,і іх магчымых наступстваў у працэсе выпрацоўкі кіраўнічых рашэнняў. Моцным бокам аналітычных цэнтраў з’яўляецца іх здольнасць працаваць аднолькава эфектыўна як ва ўмовах крызісу, з’яўляючыся каналам падтрымкі дыялогу і выпрацоўкі шляхоў разрадкі, так і яснага неба.
Стратэгтчны аналіз становіцца эфектыўным інструментам прадухілення сучасных рызык, выклікаў і пагроз. На краінавым і рэгіянальным узроўні прыкметна змяшчэнне мэт і прыярытэтаў аналітычных цэнтраў у бок умацавання ўплыву на ключавыя працэсы, а таксама ўдзелу ў рэальнай палітыцы.
Сёння экспертная дыпламатыя садзейнічае пошуку аптымальных кампрамісаў, збліжэнню ўзаемных інтарэсаў, наладжванню давернага дыялогу. Арыентацыя на ўдзел у працэсах прыняцця рашэнняў павышае міжнародную суб’ектнасць «фабрык думкі», робячы іх вельмі прэстыжнай і як ніколі запатрабаванай прафесійнай гільдыяй.
Ва ўмовах міжнароднай і рэгіянальнай абстаноўкі, якая складваецца, дзяржавы надаюць асаблівую ўвагу ўзаемадзеянню з экспертнай супольнасцю, ствараюць і ўмацоўваюць свае аналітычныя інстытуты. У гэтай сувязі рашэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь заснаваць БІСД, якому ў лютым 2024 года споўніцца пяць гадоў, стала беларускім адказам на актуальныя выклікі. Сёння БІСД з’яўляецца першай дзяржаўнай «фабрыкай думкі» і адначасова навуковай установай.
Узаемадзеянне навукова-даследчых цэнтраў на прасторы АДКБ, ШАС і БРІКС іграе важную ролю ў агульнай аналітычнай экасістэме. Яно дапамагае ўмацаваць узаемны давер і адзінства, а таксама з’яўляецца каталізатарам больш прасунутых фарматаў інтэграцыі.
Па выніках навукова-практычнай канферэнцыі адзначана важная роля і месца аналітычных і навукова-даследчых цэнтраў у развіцці і ўмацаванні міжнароднага супрацоўніцтва і пацверджана наяўнасць істотнага інтэлектуальнага патэнцыялу ў краінах-аднадумцах для глыбокага і ўсебаковага аналізу сучасных праблем міжнароднага развіця і бяспекі, а таксама выражана ўзаемная гатоўнасць і зацікаўленасць удасканальваць механізмы практычнага супрацоўніцтва між аналітычнымі цэнтрамі ў мэтах абмену інфармацыяй і лепшымі практыкамі. Акрамя таго, удзельнікамі падтрыманы тэзіс пра важнасць міждысцыплінарнага падыходу пры правядзенні стратэгічнага аналізу даследуемых аб’ектаў для наступнага выкарыстання канчатковага аналітычнага прадукта асобам, якія прымаюць рашэнні, і прызнана ключавое значэнне рэсурснай(кадравай) забяспечанасці аналітычных цэнтраў і інстытутаў, неабходнасць пастаяннага павышэння кваліфікацыі, распрацоўкі агульнай метадалогіі і стварэння агульнапрынятых цэнтраў падрыхтоўкі аналітыкаў.
Мяркую, што ўдзел БІСД у стварэнні ў Вялікай Еўразіі і яе пашыраным суседстве бясшоўнай ўзаемна інтэграванай экспертнай прасторы, якая гарманічна дапаўняе непадзельную зону ўстойлівага развіцця і бяспекі, у поўнай меры карэлюецца з ініцыятывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб спалучэнні намаганняў і сінэргіі патэнцыялаў АДКБ, БРІКС, ЕАЭС і ШАС.