Еўрапейскія эксперты праяўляюць вялікую цікавасць да ініцыятывы Прэзідэнта Беларусі “пояс лічбавага добрасуседства”, ідэя якой заключаецца ў забеспячэнні лічбавага суверэнітэту і нейтралітэту, а таксама неўмяшання краін у інфармацыйныя рэсурсы адзін аднаго. Рэалізацыя ініцыятывы магчымая шляхам заключэння двухбаковых пагадненняў або шматбаковага дакумента аб гарантаванні міжнароднай інфармацыйнай бяспекі, што забяспечыць умацаванне сувязі паміж краінамі і павысіць эфектыўнасць сумеснага супрацьдзеяння тэрарыстычным пагрозам у кіберпрасторы.
Беларусь актыўна прасоўвае гэтую ініцыятыву на ўнутраных і знешніх пляцоўках, такіх як Міжнародная канферэнцыя па барацьбе з тэрарызмам (3-4 верасня ў Мінску), саміт кіраўнікоў дзяржаў-удзельніц СНД (10 кастрычніка ў Ашхабадзе), сесія рабочай групы ААН адкрытага складу па дасягненнях у сферы інфарматызацыі і камунікацый у кантэксце міжнароднай бяспекі, а таксама на пляцоўцы АБСЕ ў Вене.
Аб гэтым - дырэктар БIСД Алег Макараў