Дата публікацыі

Можна гаварыць аб выхадзе на першы план для ЗША супрацьстаяння з Кітаем

З першых дзён прыходу да ўлады прэзідэнт ЗША Джо Байдэн актыўна дэманструе, што палітыка, якую ён праводзіць, будзе карэнным чынам адрознівацца ад палітыкі Трампа, у тым ліку і ў такой важнай сферы, як нацыянальная бяспека.

Стратэгія нацыянальнай бяспекі, якая дзейнічае ў ЗША, была прынята ў снежні 2017 года і разглядала інтарэсы Амерыкі праз прызму глабальнай і доўгатэрміновай стратэгічнай канкурэнцыі з боку Кітая і Расіі. “Нацыя, каторая не абараняе росквіт дома, не можа абараніць свае інтарэсы за мяжой. Нацыя, каторая не гатова да перамогі ў вайне, - гэта нацыя, не здольная прадухіліць вайну”, - адзначаў амерыканскі прэзідэнт у час абвяшчэння Стратэгіі.

Аднак такія погляды Трампа новаму прэзідэнту здаліся неадпаведнымі глабальнай сітуацыі і нацыянальным інтарэсам краіны, у сувязі з чым анансіравана падрыхтоўка новай версіі Стратэгіі ўжо ў гэтым годзе. На перыяд яе распрацоўкі адміністрацыя Белага дома прапаноўвае кіравацца часовымі прынцыпамі нацыянальнай бяспекі, прадстаўленымі грамадскасці 3 сакавіка.

У перадумове да дакумента Байдэн зрабіў акцэнт на адраджэнне дэмакратыі як фундаментальнай перавагі Злучаных Штатаў, наладжванні сумеснай работы з бліжэйшымі саюзнікамі і партнёрамі, а таксама адзначыў, што “Амерыка не можа дазволіць сабе больш адсутнічаць на сусветнай арэне”. Менавіта гэтыя пасылы прэзідэнт ЗША заклаў у сваім выступленні на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы 19 лютага 2021 года, заявіўшы, што “Амерыка вярнулася” і “будзе цесна супрацоўнічаць з партнёрамі па Еўрапейскім саюзе”.

Аналізуючы часовае кіраўніцтва, эксперты перш за ўсё адзначаюць, што ў якасці асноўнага інструмента для рашэння пытанняў бяспекі адміністрацыя Байдэна разглядае дыпламатыю, а не ваенную сілу. “Зробім дыпламатыю нашым інструментам першай інстанцыі… выкарыстанне ваенный сілы павінна быць апошнім сродкам, а не першым”, - гаворыцца ў дакуменце.

Звяртае на сябе ўвагу імкненне спыніць дарагую гонку ўзбраенняў і аднавіць аўтарытэт ЗША як лідара ў галіне кантролю над узбраеннем, пачынаючы з працягу новага дагавору СНУ з Расіяй. Не выключаецца канструктыўны дыялог з Расіяй і Кітаем па шэрагу новых ваенна-тэхналагічных распрацовак, якія ўздзейнічаюць на глабальную стабільнасць. Магчыма змяншэнне і самімі Злучанымі Штатамі ролі ядзернай зброі ў стратэгічным стрымліванні.

Аднак было б памылковым гаварыць пра міралюбівы характар новай стратэгіі Белага дома. ЗША не адмовяцца ад прымянення сілы, калі гэта патрабуецца, але “ваенная сіла павінна выкарыстоўвацца толькі тады, калі мэты і задачы ясныя і дасягаемыя, калі сіла спалучаецца з адпаведнымі рэсурсамі і як частка комплекснай стратэгіі”. Адначасова ЗША маюць намер скончыць з вядзеннем “бясконцых войнаў” (вайна ў Афганістане), каторыя празмерна затратныя для эканомікі і цягнуць неапраўданыя людскія страты.

Яшчэ адзін накірунак – ясныя прыярытэты ў абарончым бюджэце. Пентагону рэкамендавана адмовіцца ад састарэлых ваенных сістэм і інвесціраваць рэсурсы ў распрацоўку перадавых тэхналогій і стварэнне навейшага ўзбраення. У праект абарончага бюджэту ЗША на 2021 год закладзена 740 млрд.даляраў, аднак яшчэ магчымы змены, так як канчатковы бюджэт плануеца апублікаваць 3 мая.

У бліжэйшай перспектыве ЗША будуць інвесціраваць не толькі ў НАТА, але і ў ваенныя альянсы з Аўстраліяй, Японіяй і Рэспублікай Карэя, здольныя выступіць саюзнікамі ў стрымліванні Кітая. Характэрна, што КНР у новым дакуменце названа адзіным канкурэнтам, патэнцыяльна здольным “кінуць выклік стабільнай і адкрытай міжнароднай сістэме”. Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен, каменціруючы новыя накірункі знешняй палітыкі, быў адкрыты: “Самае галоўнае – гэта тое, што неабходна падыходзіць да ўзаемадзеяння з Кітаем з пазіцыі сілы”.

Такім чынам, можна гаварыць аб вылучэнні на першы план для ЗША супрацьстаяння з Кітаем – з выкарыстаннем дыпламатычных, эканамічных і ваенных мер.

Адлюстраваныя ў часовым дакуменце прыярытэты будуць пакладзены ў аснову распрацоўкі новай Стратэгіі нацыянальнай бяспекі ЗША, затым і Стратэгіі нацыянальнай абароны, каторыя вызначаць перш за ўсё знешнепалітычную і ваенную дзейнасць асноўнага сусветнага цэнтра сілы на бліжэйшыя гады.